Паважаныя кабрынчане! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта гістарычная дата - сімвал абнаўлення і надзеі на лепшую будучыню. Для нашай рэспублікі падзеі таго часу адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння.
Паважаныя кабрынчане! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Гэта гістарычная дата - сімвал абнаўлення і надзеі на лепшую будучыню. Для нашай рэспублікі падзеі таго часу адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння. Сучасная Беларусь – суверэнная незалежная дзяржава, якая ўпэўнена крочыць уласным пуцём развіцця.
Сваімі стараннямі, талентамі і працай кабрынчане ўносяць дастойны ўклад у развіццё і прымнажэнне агульных дасягненняў нашай Радзімы.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, поспехаў, новых дасягненняў на карысць Бацькаўшчыны.
kobrin.brest-region.gov.by