Строительство церкви в Песках-2 длилось десять лет

05.11.2015 в 14:18

30 кастрычніка рух ля царквы ў вёсцы Пескі-2 пачаўся яшчэ зацемна. Вяскоўцы дружна аздаблялі храм да важнай падзеі – асвячэння. “Мы чакалі гэтага вельмі доўга”, – радасна заўважылі прыхаджане, акуратна ўкладваючы хрызантэмкі на дывановыя дарожкі перад будынкам.

Будаўніцтва царквы на ўшанаванне іконы Божай Маці “Збавіцельніца” ў Песках-2 доўжылася дзесяць гадоў.

Як заўважыў протаіерэй Аляксандр Кандрацюк, рашэнне аб стварэнні тут храма выспела ў працэсе жыцця. І сама вёска Пескі-2, і яе “суседзі” адносіліся да Чаравачыцкага прыхода, дарога да якога не толькі была няблізкай, але і ўтрымлівала перашкоду ў выглядзе ракі.

“Раней пераправай цераз раку служыў мост.

У часы вайны немцы яго падарвалі.

Пазней тут пабудавалі паром, утрыманне якога з часам прызналі немэтазгодным”, – паглыбіўся ў гісторыю настаяцель храма.

Так жыхары вёсак Пескі, Перкі, Сухоўчыцы, Ушкавіца засталіся без Божага слова.

 

За работу ўзяліся ўсе разам.

Сродкі збіралі не толькі ў сваім прыходзе, але і ў іншых.

Людзі актыўна адклікаліся на прапанову, і ў 2005 годзе быў зраблены заклад царквы.

Каб надаць справе большай хуткасці, побач з будаўнічай пляцоўкай, у вагончыку, пачалі праводзіцца літургіі.

Наўрад ці можна перадаць словамі тое адчуванне, якое ахапіла мяне, ледзь толькі пераступіла парог храма.

Дзіўны свет лагодна песціў вочы, погляд падоўгу затрымліваўся на абрамленых у “залатыя” рамкі іконах.

Цёплыя каляровыя тоны памяшканняў, царкоўныя рэчы, выкананыя ў сучасным стылі, надавалі храму велічнасці.

 

З божым благаславеннем удыхнуў жыццё ў цагляны будынак епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан.

У саслужэнні дванаццаці свяшчэннікаў, у тым ліку і благачыннага цэркваў Кобрынскай акругі протаіерэя Багдана Хамы, Уладыка правёў чын асвячэння.

Да працэсу абнаўлення храма далучыліся ў малітве  і шматлікія прыхаджане.

Пасля здзяйснення рытуалу асвячэння пачалася Боская літургія.

Завяршылася мерапрыемства хрэсным ходам, а таксама ўсеагульным малебнам.

Людміла ДУБІНА. vkobrine.by

Фота аўтара.

 

 

 

 

Приглашаем посетить

Нотариальная контора Кобринского района

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 58/1.
Тел.: 8 (01642) 4-41-58, 8 (01642) 3-85-60, 8 (01642) 3-45-23

Совершение нотариальных действий.

РАЙПО. Приём лома черных и цветных металлов

г. Кобрин, ул. Железнодорожная, 66, склад вторсырья
8(01642) 2-15-79, 8(01642) 6-69-76, +375(29) 523-62-11

Приём лома металлов от населения

Кобринский военно-исторический музей им. А.В.Суворова

 

г. Кобрин, ул. Суворова, 14.
Экскурсии: +375(1642) 3-45-31, 3-61-04. Дом Суворова: +375(1642) 9-46-94. Семь столетий Кобрина: +375(1642) 3-85-11

Экскурсии, театрализованные музейные занятия, тематические выставки, выставки-продажи, библиотека.

ТЦ «ПОЛЕСЬЕ». Обувь

ТЦ «ПОЛЕСЬЕ». Обувь

г. Кобрин, ул. Николаева, 50 
Тел.: +375(1642) 77-108  

Мужская, женская и детская обувь в Кобрине

Песок, гравий, щебень | Аренда спецтехники в Кобрине | ООО «Бел-Свид-Строй»

Тел.: +375(33) 601-601-7, +375(29) 828-92-66

Продажа и доставка песка, гравия в Кобрине. Аренда спецтехники в Кобрине.