Званы для Параскевы. Добрая навiна з Дзiвiна

10.11.2016 в 10:42

Вера без спраў – мёртвая. І толькі той, хто шчыра верыць у Бога, можа ад усяго сэрца рабіць дабро, не шкадуючы для гэтага ні часу, ні грошай. Менавіта такім добрым прыкладам з’яўляецца жыхар аграгарадка Дзівін Кобрынскага раёна Афанасій Гапановіч, які падарыў званы для мясцовай царквы Святой Параскевы Пятніцы.

Афанасій Мікітавіч ужо даўно выношваў гэтую думку – у першую чаргу, у памяць пра жонку Веру, якая, пакуль жыла, марыла падарыць званы любімай царкве, у хоры якой яна ў свой час спявала.

Вядома ж, мара не з танных. Каб яе ажыццявіць, патрэбны немалыя грошы. І вось у рэшце рэшт патрэбная сума назапашана, але за завяршэннем добрай справы прыйшлося ехаць у Расію.

У кастрычніку бягучала года званы былі выраблены ў Варонежскай ліцейнай майстэрні “Варонежскія званы”.

У гэтым за месяцы адбылося дарэнне званоў царкве Святой Параскевы Пятніцы і іх асвяшчэнне.

У адну з нядзель вернікі ішлі на набажэнства з асаблівым трапятаннем у душы: нарэшце, іх старадаўняя царква зможа прыгожым звонам на ўсё наваколле абвяшчаць пра духоўнае жыццё прыходу.

На незвычайны лад быў настроены і настаяцель храма айцец Мікалай, які непасрэдна і выканаў чын асвяшчэння.

Але спачатку быў зроблены акт перадачы званоў, які зацверджаны падпісаннем адпаведных дакументаў.

Цяпер званы зоймуць пачэснае месца, каб годна выконваць сваё прызначэнне.

Прыхаджане шчыра дзякавалі Афанасію Гапановічу за такі дарагі ва ўсіх сэнсах падарунак ад яго сям’і храму.

 

Наталля ЕФЦІФЕЕВА

Приглашаем посетить

Салон интерьерных решений | Хессен | Hessen

г. Кобрин, ТЦ «Полесье», 3 этаж
Тел.: +375(29) 563-48-07, +375(29) 706-02-10

Дизаин интерьера, товары для дома, мебель, декор.

Магазин «КНИГИ» | Кобрин

г. Кобрин, ул.Парковая, 2А
Тел.: +375(33) 371-06-44 

Книги: детская, художественная, историческая, учебная литература. Детские игрушки. Канцелярские товары. Настольные игры. Наборы для творчества

Ритуал Мастер | Памятники в Кобрине

г. Кобрин, ул. Интернациональная, павильон №4.
Контакты: +375(33) 670-80-67, +375(44) 579-89-91.

Изготовление памятников и оград. Благоустройство мест захоронения: плитка, вазы.

Кафе «Веранда» | Кобрин

г. Кобрин, Дзержинского, 45а
Тел.: +375(1642) 4-31-30, +375(33) 373-07-30 МТС

Праздники, корпоративы. Пицца, паста, салаты, мясные блюда, свежая выпечка. Зал на 100 посадочных мест

Английский язык. Подготовка к школе | Центр SMART

г. Кобрин, пл. Матросова, 10 (около «Дискавери»)
Тел. +375(33) 9-111-881

Английский для детей. Подготовка к школе. Скорочтение. Коррекция почерка.  Творчество + эксперименты