Маршал Ракасоўскі апынуўся беларусам — ён нарадзіўся у Целяханах, а яго маці родам з Кобрынскага павета

06.05.2021 в 10:53
kobrincity.by

Запіс аб нараджэнні будучага маршала Савецкага Саюза і Польшчы Канстанціна Ракасоўскага быў адшуканы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

rokossovskiy tg

Запіс аб нараджэнні Канстанціна Ракасоўскага быў адшуканы ураджэнцам вёскі Соміна Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Уладзімірам Абрамчуком у час яго працы ў чытальнай зале НГА Беларусі пры даследаванні ўласнага радаводу.

Як сведчаць новаадшуканыя архіўныя дакументы, знакаміты вайсковы і палітычны дзеяч ХХ стагоддзя маршал Канстанцін Канстанцінавіч (Ксавер'евіч) Ракасоўскі нарадзіўся на беларускай зямлі! — у мястэчку Целяханы Пінскага павета Мінскай губерні (сёння Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці).

rokossovskiy v

Сам Канстанцін Канстанцінавіч у розныя часы падаваў розныя месцы і нават даты свайго нараджэння. Згодна з аднымі дадзенымі, ён нарадзіўся 9 (21) снежня 1894 года, згодна з другімі — 9 (21) снежня 1896 года. Месцамі нараджэння значыцца то Варшава, то Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Паколькі біёграфам маршала ніяк не ўдавалася знайсці запіс у метрычных кнігах, пытанне аб дакладным месцы і часе нараджэння героя заставалася адкрытым.

Згодна са знойдзеным запісам, хлопчык Канстанцін, сын двараніна Ксаверыя Вікенцьевіча Ракасоўскага, рымска-каталіцкага веравызнання, і яго жонкі Антаніны Іванаўны, праваслаўнага веравызнання, нарадзіўся 3 (15) верасня 1889 года, а 4 (16) верасня 1889 года быў ахрышчаны ў Свята-Троіцкай Целяханскай царкве. Атрымліваецца, Канстанцін Ракасоўскі быў на пяць ці нават на сем гадоў старэйшым, чым гэта было занатавана ў яго пазнейшых дакументах.

Даследчыкам было вядома, што маці будучага маршала Антаніна Аўсянікава, якая памерла ў 1911 годзе, была родам з Целяханаў. Аднак ніхто не мог падумаць, што ў гэтым жа мястэчку нарадзіўся і сам Канстанцін.

rokossovskiy 0605 2Фото: niab.by

Архівісты правялі далейшыя пошукі і высветлілі, што носьбіты прозвішча Аўсянікаў з’явіліся ў Целяханах даволі позна. Такое прозвішча, напрыклад, не зафіксавана ў рэвізскіх сказках за 1850 і 1858 гадах па маёнтку Целяханы Пінскага павета, які ў той час належаў вядомаму роду Пуслоўскіх. У метрычных кнігах Целяханскай царквы за 1860–1870-я гады запісу аб нараджэнні Антаніны Іванаўны Аўсянікавай таксама не знайшлі. Аўсянікавы (альбо Аўсянікі) пачалі сустракацца тут толькі з 1880-х гадоў.

Далей было высветлена, што ў 1850 і 1858 гадах на тэрыторыі Пінскага павета прозвішча Аўсянік зафіксавана толькі сярод жыхароў вёскі Франапаль, якая адносілася да маёнтка Кужылічын, што належаў тым самым Пуслоўскім. Аднак, ні Антаніны, ні яе бацькі Івана ў спісах 1850 і 1858 гадоў няма. Як высветлілася далей, Аўсянікі не з’яўляліся карэннымі жыхарамі Франапаля. Усё франапальскія Аўсянікі былі пераведзены сюды Пуслоўскімі ў 1845 годзе з маёнтка Туляцічы суседняга Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (сёння Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Найверагодней, менавіта адтуль і паходзіла маці будучага маршала.

Для генеалогаў і ўсіх аматараў гісторыі радавод Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага абяцае яшчэ шмат адкрыццяў. Тым не менш вельмі важным з’яўляецца факт таго, што адзін з маршалаў Перамогі, камандуючы войскамі 1-га Беларускага фронту, камандуючы Парадам Перамогі 1945 года нарадзіўся на беларускай зямлі і меў беларускія карані.

Читайте также

Приглашаем посетить

Парк-отель «Золотой жёлудь»

Кобринский район, агр. Пески-2 (0,9 км от трассы М1)

+375(29) 259-20-70 коммерческий отдел, +375(29) 249-20-70 администратор ресторанного комплекса, +375(33) 396-90-50 и +375(33) 396-90-40 администратор гостиницы, +375(33) 396-90-40 бронирование беседок

Банкетный зал \ конференц-зал. Ресторан. Крытая летняя терраса. Охотничий домик. Беседочный городок

Парк имени А.В. Суворова г. Кобрина

 

г. Кобрин, ул. Суворова, 43.
+375 (33) 698-46-81, МТС. Директор +375 (1642) 3-85-21, бухгалтерия +375 (1642) 3-65-21, отдел кадров +375 (1642) 6-66-36

Аттракционы, веревочный городок «Тай-парк», прокат велосипедов и лыжероллеров. Дискотеки, танцевальные вечера, развлекательные и концертные программы в амфитеатре. Экскурсии.

Закупка металлолома «Брествторчермет»

Адрес: г. Кобрин, ул. Пролетарская, 183
Телефон: 8(01642) 6-26-45

Кобринский участок заготовки лома черных металлов от населения.

 

Мебель для дома | Изготовление мебели

Кобринский район, д. Островляны, пер. Островлянский, 9А
Тел.: +375(33) 698-30-60 

Изготовление мебели в Кобрине по индивидуальным заказам

Магазин «Затея»

г. Кобрин, ул. Советская, 7
+375(29) 504-87-80 МТС, +375(1642) 2-80-80

Аксессуары для оформления праздников. Воздушные шары (гелий). Упаковка.