Сейчас читают

Прыватны краязнаўчы музей у Макранах стварыў мясцовы жыхар Сцяпан Бурштын

03.10.2022 в 15:20
Автор: Мікалай Навумчык

Краязнаўчы музей, да таго яшчэ і прыватны, знаходзіцца у аграгарадку Макраны Маларыцкага раёна і створаны намаганнямі мясцовага жыхара Сцяпана Бурштына распавядае zarya.by.

Muzey Makrany BurshtynФотарэпартаж: Мікалай Навумчык

Калі не ведаеш, адкуль прыйшоў, то не будзеш ведаць, куды пойдзеш

Працуе Сцяпан Канстанцінавіч брыгадзірам участка раслінаводства «Ляхаўцы» ААТ «Макраны». Месціцца музей на другім паверсе ва ўласным доме яго стваральніка і займае плошчу прыкладна 60 квадратных метраў. У дзень нашай сустрэчы ў музеі Сцяпан Бурштын праводзіў чарговую экскурсію для дзевяцікласнікаў Макранскай СШ.

‒ Вучні нашай установы адукацыі не раз бывалі на экскурсіі ў гэтым музеі, ‒ рассказвае настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Макранскай сярэдняй школы Анастасія Саўчук. ‒ Тут сапраўды ёсць на што паглядзець. Кожны раз для сябе адкрываеш нешта новае, цікавае, раней нязведанае. Для чалавека важна не толькі дыхаць паветрам, любавацца краявідамі родных мясцін, але і адчуваць сябе часцінкай Радзімы, яе культуры і гісторыі. Пасля кожнай экскурсіі ў гэты музей міжволі задумваешся над словамі народнай мудрасці: калі не ведаеш, адкуль прыйшоў, то не будзеш ведаць, куды пойдзеш. Тут, на другім паверсе, жыве не толькі памяць, але і павага да мінулага.

Muzey Makrany04

Назад у Савецкi Саюз — блізкае мінулае

‒ Мой музей ‒ наша блізкае мінулае, якое нельга вось так адразу ўзяць і адным махам выкрасліць з жыцця, ‒ гаворыць Сцяпан Бурштын. ‒ Гэта не толькі памяць, але і павага да продкаў, да свайго краю, яго гісторыі. Месца для экспанатаў, якія ў музеі размяшчаюцца тэматычна, адведзена не так і багата. Аднак гэта не перашкаджае прасачыць асобныя этапы існавання ранейшай дзяржавы (СССР), у якой мы жылі.

Краязнаўчымі і гістарычнымі пытаннямі Сцяпан Бурштын цікавіцца са школьных гадоў. У 2003 годзе «непатрэбныя» рэчы блізкага мінулага, каб не заміналі, ён стаў зносіць на другі паверх дома. А вось сур’ёзна і мэтанакіравана пачаў займацца зборам экспанатаў у 2011 годзе. Паступова ўзнікла задумка стварыць прыватны краязнаўчы музей.

Muzey Makrany01

Экспанаты узростам больш за 100 гадоў i савецкiя артэфакты

Цяпер у ім можна пабачыць матэрыялы па чатырох асноўных раздзелах: «Ваенная гісторыя», «Этнаграфія», «Летапіс калгаса», «Гісторыя маёй сям’і». Са з’яўленнем новых экспанатаў тэматычныя межы музея пастаянна пашыраюцца. У калекцыі, напрыклад, ёсць газеты, датаваныя 1921 годам, кнігі, выдадзеныя пасля 1930-га, а таксама 8 самавараў, адзін з першых савецкіх тэлевізараў… Гонар Сцяпана Бурштына ‒ 36 савецкіх фотаапаратаў, 12 кіцеляў, 68 мужчынскіх галаўных убораў, пачынаючы з часоў Чырвонай Арміі, 120 шэўронаў, якія сабраны з шасці краін свету, а таксама 15 вымпелаў і 19 пераходных сцягоў часоў СССР, 300 значкоў, атрыбутыка піянерскай арганізацыі. Нядаўна Сцяпан Бурштын захапіўся зборам знакаў пагранічных войскаў і вырабаў з бурштыну. Калекцыяніруе ён і побытавыя прадметы штодзённага ўжытку нашых продкаў. Іх ужо амаль 40 экземпляраў.

У музеі Сцяпана Бурштына «жывуць» экспанаты, узрост якіх пад сто і больш гадоў. У кожнага з іх свая гісторыя і шлях у прыватны макранскі музей. Напрыклад, сярод калекцыі з 500 манет ёсць і такая, выпуск якой датуецца 1700 годам. Ганаровае месца ў экспазіцыі займае таксама кніга «Святое Евангелле Госпада нашага Ісуса Хрыста», датаваная 1917 годам. 

Muzey Makrany05

Ці павінна зямля калгасу?

‒ Цяпер завяршаю працу над ілюстраванай гісторыяй Макран, якую назваў «Ці павінна зямля калгасу?», ‒ гаворыць Сцяпан Бурштын. ‒ У аснове яе – успаміны мясцовых жыхароў і фотаздымкі. Па іх можна прасачыць, як змянялася жыццё вяскоўцаў і нашага населенага пункта на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. 

Музей Сцяпана Бурштына адкрыты для ўсіх. Пазнаёміцца з экспазіцыяй мог ужо не адзін дзясятак чалавек. Пабывалі тут на экскурсіях і вучні бліжэйшых школ. Некалькі разоў прыязджалі ў музей краязнаўцы з Брэста, Пінска. Наведвалі музей госці з Расіі, Польшчы, Германіі, Украіны…

Muzey Makrany03

Асобная старонка – захаванне ваеннай гісторыі

Намаганні Сцяпана Канстанцінавіча ў гэтым накірунку адзначаны чатырма ўзнагародамі замежных краін. У 2014 годзе ён атрымаў два медалі «За асабісты ўклад у захаванне помнікаў ваеннай гісторыі» і «70 гадоў абароне Кіева» ад грамадскага аб’яднання «Таварыства ветэранаў разведкі ваенна-марскога флоту» (Украіна). У 2015-м медаль «Слава воінам-разведчыкам» яму ўручаў Руслан Байчук, консул-дарадчык консульства Расіі ў Брэсце. Падчас правядзення ІІ Міжнароднай ваенна-гістарычнай экспедыцыі, якая праходзіла ў Пінску, Сцяпан Бурштын ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаў памятны нагрудны знак «Віцэ-адмірал Георгій Халасцякоў» з рук Героя Расіі, камандзіра глыбакаводнага жылога апарата «Мір» Інстытута акіяналогіі Расійскай акадэміі навук Яўгена Чарняева. 

У музеі Сцяпана Бурштына пабывалі нашчадкі маракоў, якія загінулі ў 1941 годзе, і ветэраны флота ‒ удзельнікі ІІ Міжнароднай ваенна-гістарычнай экспедыцыі. Асноўная мэта яе – гэта ўвекавечванне памяці і спроба адраджэння Дняпроўскай (Пінскай) ваеннай флатыліі.

Дастаў з мінулага, уваскрэсіў падзеі, факты, даты і нават імёны людзей

‒ У мяне наладжаны сувязі з некаторымі музеямі Брэстчыны, ‒ гаворыць Сцяпан Канстанцінавіч. ‒ У прыватнасці, з краязнаўчым музеем «Спадчына» Маларыцкай раённай гімназіі, этнакраязнаўчым музеем «Спадчына» Целяханскай СШ Івацэвіцкага раёна, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем, з музеем Дняпроўскай флатыліі СШ №2 г. Пінска. Па краязнаўчых пытаннях таксама супрацоўнічаю і з Макранскай сельскай бібліятэкай, Палескім дзяржаўным універсітэтам і іншымі ўстановамі ды грамадскімі суполкамі.

Сцяпан Бурштын з’яўляецца членам гісторыка-патрыятычнага клуба «Пошук» (г. Пінск). Ён са сваёй прыватнай калекцыі перадаў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага некалькіх кніг мінулага, таксама мае непасрэднае дачыненне да стварэння музея камандзіра партызанскай разведвальна-дыверсійнай брыгады Сцяпана Паўлавіча Каплуна (г. Столін).

Дарэчы, Сцяпан Бурштын ‒ пляменнік аднаго з партызан брыгады Сцяпана Каплуна. Тамсама яго цётка была партызанскім поварам. Сцяпан Канстанцінавіч перадаў у будучы музей многія дублікаты дакументаў і асабістыя лісты Сцяпана Каплуна, адрасаваныя партызану Паўлу Дабрынцу. У Сцяпана Канстанцінавіча была задумка стварыць музей Сцяпана Каплуна ў Макранах ці Маларыце. Аднак так склаліся жыццёвыя абставіны, што гэтыя планы пакуль не ажыццявіліся. 

‒ Краязнаўства і гісторыя роднага краю дапамагаюць звярнуцца да нашых вытокаў ва ўсіх яго праявах, ‒ перакананы Сцяпан Канстанцінавіч. – Іх змест – гэта ў першую чаргу жыццё народа і яго вопыт, якія прасеяны праз сіта стагоддзяў, а таксама духоўны свет чалавека, яго думкі, пачуцці, перакананні, перажыванні. Выхаванне сапраўднага грамадзяніна і патрыёта – задача асабліва актуальная сёння. Яна не можа быць паспяхова вырашана без усведамлення сваіх каранёў, глыбокага спазнання і засваення народнай культуры, далучэння да гісторыка-культурных каштоўнасцей, выхавання гонару і павагі да мінулага свайго краю, краіны. 

«Музей, створаны Сцяпанам Канстанцінавічам, як выказаліся адны з наведвальнікаў яго музея, ‒ нагадвае маленькае люстэрка, у якім знайшло адбітак мінулае цэлай краіны. «Тут мы ўбачылі невялічкі свет са сваімі правіламі, рэчамі, якія так далёкія цяпер ад сучаснасці. Сцяпан Бурштын здолеў пранікнуць у глыб таго, савецкага, часу. Ён, як здабытчык золата, дастаў з мінулага, уваскрэсіў падзеі, факты, даты і нават імёны людзей, што ўжо адышлі ў нябыт… Тут жывуць памяць і павага да перажытага». Выдатныя словы з кнігі водгукаў!

 

При перепечатке контента с сайта kobrincity.by – обязательна прямая активная и индексируемая гиперссылка не ниже второго абзаца.

Приглашаем посетить

Гостиница «Беларусь»

г. Кобрин, ул. Суворова, 29.
+375(29) 193-30-08 A1, +375(1642) 3-64-37 администратор, +375(1642) 3-05-57

30 комфортабельных номеров, охраняемая автостоянка, современный сервис

Кафе «Камелия»

Адрес: Кобринский район, д. Еремичи, ул. Центральная, д. 18
Тел. +375 (1642) 6-90-72, +375 (29) 791-84-11 МТС

3 зала для посетителей, танцпол, закрытая терраса

ООО «ГАЛЕНАФАРМ»

г. Кобрин, ул. Ленина, 7-3; г. Кобрин, ул. 700-летия Кобрина, 73а-4.
Тел. +375(1642) 6-28-70; +375(1642) 3-05-49.

«Светофор» | Бывший военный городок, ул. Штабная, 16

г. Кобрин, ул. Штабная, д. 16⁩ (бывший военный городок)
+375(33) 640-54-93

Магазин-дисканутер. Продукты питания, мелкая бытовая техника, товары для дома и дачи, бытовые принадлежности, инструменты и многое другое.

Стоматологическая поликлиника в Кобрине

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 78
Тел. регистратуры +375(1642) 9-21-51, +375(1642) 9-27-61 

Лечение, протезирование, ортодонтия и профилактика


Акции

Спецпредложения

Новинки

Приглашаем посетить

Стройматериалы «Магнит» | ББШ ЭлектроЭлитСтрой

г. Кобрин, ул. Пролетарская, 181
+375(29) 722-00-34 МТС, +375(29) 339-88-20 А1, тел./факс: 8(01642) 6-20-74

Утеплитель, пенопласт, шпаклевки, гипсокартон, профиль, сухие смеси. Стройматериалы и инструмент. Теплицы. Поликарбонат разного цвета. 

Отель «Бона»

Кобринский р-н, М-1, 58-й км, 2. Тел.: +375(1642) 44-7-44, +375(1642) 44-7-58

Гостиница «Бона» под Кобрином предлагает 36 комфортных номеров. 

Оперативная полиграфия

г. Кобрин. +375(29) 790-46-62

Агроусадьба «Тихий край»

Дивинское направление: д. Липово, ул. Суворова, 19, Кобринский район.
Тел.: +375(29) 220-19-94, +375(29) 727-73-65

Банкетный зал, гостевой дом, баня, домашняя кухня, рыбалка, мангал, Wi-fi

ОАО "Белагропромбанк"

г. Кобрин, ул. Советская, 23
Тел.:+375(1642)2-56-32 

Расчётно-кассовые центры и пункты обмена валют ОАО «Белагропромбанк» в Кобрине

Кобрин Сити - новостной портал Кобрина