З асаблівай увагай да пажылых грамадзян — Кобрынскі МНС папярэджвае

14.01.2023 в 11:41
kobrincity.by

Людзі сталага ўзросту найбольш безабаронныя перад наступствам агню і патрэбна клапаціцца аб іх бяспецы, паведамляе Кобрынскі МНС.

akcia pensionerФото из открытых источников, используется в качестве иллюстрации

У сілу ўзроставых змяненняў, людзі сталага ўзросту не здольныя на належным узроўні падтрымліваць пажарную бяспеку ў сваім жыллі. У домаўладаннях, дзе пражываюць пажылыя людзі, адбываюцца пажары: па неасцярожнасці, безуважлівасці і легкадумнасці пенсіянераў.

Прычыны пажараў:

  • пажылыя людзі не так хутка, як моладзь, рэагуюць у выпадку неспадзяванай небяспекі;
  • пенсіянеры могуць быць пад уздзеяннем лекаў, якія часта ўплываюць на здольнасць прымаць хуткія рашэнні;
  • пажары ў дамах, дзе жывуць пажылыя людзі, у большасці выпадкаў адбываюцца ў выніку перакала печаў, з'яўлення ў цагляным муры расколін,
  • пасля ўжывання для падпалкі гаручых і лёгкаўзгаральных вадкасцяў, выпадзення з топкі або зольніка падпаленых вуглёў на драўляную падлогу. Калі дом пажылога чалавека абаграваецца з дапамогай печы, ёй варта надаваць асаблівую ўвагу рэгулярна;
  • калі пажылы сваяк паліць, навучыце яго рабіць гэта бяспечна.

Клопат пра бяспеку блізкіх пажылых людзей абавязаны ўзяць на сябе іх маладыя сваякі. Неабходна ўсталяваць у жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. І сачыць за тым, каб яны знаходзіліся ў спраўным стане — своечасова мяняць элементы сілкавання. Пенсіянер, які пражывае адзін, пры пажары можа не адразу заўважыць дым і страціць каштоўны час для эвакуацыі. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік аператыўна «паведаміць» пажылому чалавеку аб небяспецы.

Навучыце пажылых сваякоў тэлефанаваць у экстранныя службы з мабільнага і стацыянарнага тэлефона. Нумар «101» або «112» дзядулі і бабулі павінны ведаць на памяць. Паклапаціцеся аб бяспечных умовах для пражывання пенсіянераў.

Читайте также

Приглашаем посетить

Ремонт компьютеров в Кобрине СЦ «КомпьютерСервис»

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 38. 
Тел. +375 (33) 685-80-20

Ремонт компьютеров и ноутбуков. Заправка картриджей, ремонт принтеров. Обслуживание организаций по безналичному расчету. Рассрочка на ремонт!

Ветеринарная клиника «Акита Ину»

г. Кобрин, ул. Пролетарская, 98
Тел.: +375(29) 576-62-68 МТС

Ветеринарная клиника в Кобрине, диагностика, лечение, профилактика.

Агентство недвижимости Мариэлт в Кобрине

г. Кобрин, ул. Пушкина, д. 17-14
Агентство: +375 (29) 727-66-98

Купля-продажа, аренда и обмен недвижимости. Консультации.

Студия красоты и здоровья «SunFlower» | Солярий, массаж, шугаринг.

г. Кобрин, ул. Жукова, 14, тел.: +375(25) 729-72-29, +375(29) 727-70-04

Солярий, антицеллюлитный массаж, расслабляющий массаж, шугаринг.

Сыпучие строительные материалы | ЧУП «ДиваСэнд»

Кобринский р-н, д. Магдалин, ул. Киселевецкая 2К/1.
Тел.: +375 (33) 699-26-58

Песок, гравий, щебень, галька, отсев, грунт — продажа и доставка в Кобрине и районе.