Кобрынскі Касцел 15 жніўня адзначае прастольнае свята Успення Прасвятой Панны Марыі

15.08.2020 в 14:49

Сёння, 15 жніўня, Каталіцкі Касцёл ў Кобрыне адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Святкаванне распаўсюджана ва ўсім хрысціянстве, хоць у Евангеллі і няма згадак пра апошнія дні, смерць і ўнебаўзяцце Маці Божай.

Падзеяй успення Багародзiцы Царква навучае нас, што смерць не ёсць канец нашага быцця. Яна толькi пераход ад зямлi на неба, ад разбурэння да векавечнай бессмяротнасцi. 

swiat730

Будынкі старадаўніх касцёлаў у Кобрыне знішчалі пажары

Лічыцца, што першы драўляны касцёл у Кобрыне быў пабудаваны Ганнай Кобрынскай-Касцевіч у 1500 г.  Па іншым звесткам, святыня ў Кобрыне была пабудавана ў 1513 г. каралём польскім Зыгмунтам I Старым.

Вядома, што пасля чарговага пажару, у 1625 г. касцёл быў адбудаваны Геранімам Валовічам (Валовіч быу канцлерам і скарбнікам літоўскім), але і гэты будынак згарэў падчас вайны 1812 г.

У тым самым годзе паблізу рынка быў пабудаваны другі драўляны касцёл, які называўся Шпітальным.

2swiat

3swiat

Сучасны мураваны будынак быў пабудаваны ў 1846 годзе

У 1846г. парафіянамі, пад кірауніцтвам мясцовага пробашча кс. Антонія Кісялеўскага, быў пабудаваны новы будынак сучаснага касцёла.

Будаваўся ён па праекту архітэктара Наскова і атрымаў назву Успення Прасвятой Панны Марыі, быў асвечаны 15 жніўня 1845г. пробашчам кс. А. Кісялеўскім і кансэкраваны біскупам Віленскім Вацлавам Жылінскім 1 жніўня 1851 г.

Рэлігійнае жыццё ў Кобрыне працягвалася і ў час нямецкай акупацыі — у Касцёле рэгулярна праводзіліся богаслужэнні.

Пробашчам у той час быў кс. Канонік Ян Вольскі (1887г.н.). Кобрынскія ксяндзы і Владыслаў Гробэльны (1913г.н.) былі растраляны нацыстамі 15 кастрычніка 1942 г. разам з кобрынскімі габрэямі.

Ксяндзы добра ведалі жыхароў горада (не толькі сваіх вернікаў-каталікоў, а і людзей іншых веравызнанняу).

Як сапраўдныя хрысціяне, якія ідуць шляхам Евангелля і выконваюць запаветы Божыя, святары не маглі адказаць тым, хто спадзяваўся на іх, хоць і ведалі, які лёс іх чакае.

4swiat

5swiata

6swiat

7swiat

Тагачасных святароў растралялі ў лесе пад Кобрынам

За тое, што ў касцельным падполлі святары хавалі габрэйскіх дзяцей, яны і загінулі мучаніцкай смерцю ў Барысаўскім лесе пад Кобрынам.    

Падчас вайны будынак касцёла застаўся некранутым. Пагроза разбурэння навісла ў пасляваенны час. У 1962г. касцёл быў закрыты.

У часы Перабудовы, у атмасферы грамадскага абнаўлення, у прыхільнікаў вяртання разбуранага будынка касцёла пад храм, з’ явілася надзея на лепшае.

У 1989г. кобрынскія каталікі стварылі ініцыятыўную групу, якая ўзняла пытанне аб аднаўленні святыні і рэгістрацыі каталіцкай грамады.

8swiat

9swiat

10swiat

Каталіцкая парафія ў Кобрыне афіцыйна зарэгістравана 30 ліпеня 1989 года

Такім чынам, настойлівасць удзельнікаў руху па адраджэнню святыні не была марнай — з’ явілася рашэнне аб перадачы будынка рэлігійнай грамадзе Рымска-каталіцкай царквы.

Аднаўленне касцёла працягвалася з 1989г. па 2003 г.

23 чэрвеня 2003г. кс. Казімірам Велікасельцам быў асвечаны галоўны алтар, што і азначала сімвалічнае заканчэнне адбудовы.

Вялікі ўклад у аднаўленне ўнеслі парафіяне, не шкадаваўшыя ні свайго часу, ні сілы.

Пад кіраўніцтвам пробашчаў кс. Вітольда Косіньского і кс. Кшыстофа Рычарда Голенбевского, парафіяне збіралі сродкі (ахвяравалі на адбудову не толькі католікі, але і праваслаўныя), праводзілі вонкавыя і ўнутраныя работы, вялося аздабленне святыні.

Значны ўнёсак у адбудову зрабіў кс. Юзэф Городэньскі.

У 2003г. намінацыю на пробашча атрымаў кс. Чэслаў Ёйко.

11swiat

13swiat

Зараз касцёл у Кобрыне наведваюць каля 500 вернікаў

Аднаўленне і ўпарадкаванне будынка касцёла працягваецца.

Касцёл дзейнічае. У ім адбываюцца прэзьбітэрскія пасвячэнні, святыя сакрамэнты хросту, заключаюцца сужэнскія саюзы і душа чалавека знаходзіць ачышчэнне праз споведзь і Камунію.

12swiat

Ідзе збор грошай на абнаўленне фасада касцёла

На заканчэнні 2019 года на сродкі парафіян і спонсарскай дапапомі праведзены малярныя работы па абнаўленню ўнутры касцёла. Зараз ідзе збор грашовых сродкаў для абнаўлення фасада будынка касцёла.

Жадаючыя прыняць удзел у аднаўленні могуць пералічыць сродкі на рахунак у Белаграпромбанку р/с ВУ64ВАРВ301541231100110000000 БИК ВАРВВУ2Х УНП 200093887 або прынесці у Рымска-каталiцкi прыход Успення Прысвятой Дзевы Марыi в Кобрыне вул. Першамайская, 70 225306, г. Кобрын,Брэсцкая вобл., тэл.: 2-15-38., +375(33) 692-62-63.

Фото: Татьяна Шидловская-Вашкевич

Служба информации kobrincity.by

Читайте также

Приглашаем посетить

Развлекательный центр «КЕША»

 

г. Кобрин, ул. Суворова, 43.
+375(33) 698-46-81, +375(1642) 3-83-99.

Бюро праздников, караоке для детей, дискотека,

Кобринский хлебозавод

Кобринский хлебозавод: г. Кобрин, ул. Советская, 130

Фирменные магазины:
г. Кобрин, ул. Советская, 130. Тел. +375(1642) 4-21-92
г. Кобрин, пл. Матросова, 8. Тел. +375(1642) 3-42-98

Хлебобулочные и кондитерские изделия

Ресторан «Престиж»

г. Кобрин, ул. Суворова, 29
+375(29) 205-14-05; +375 (29) 527-77-33; +375 (1642) 56-8-56

Торжества, свадьбы, корпоративы в Кобрине

БРУСП «Белгосстрах»

г. Кобрин, ул. Ленина, д. 1. Тел.: +375(1642) 4-23-38
г. Кобрин, ул. Советская, д.135/6. Тел.: +375(1642) 3-85-79
г. Кобрин, ул. Дружбы, д. 29. Тел.: +375(1642) 3-56-66
г. Кобрин, ул. Дзержинского, д 66. Тел.: +375(1642) 4-53-91

Страхование автотранспорта, строений и имущества, медицинское, зеленая карта. 

Аптеки ТПРУП «Фармация»

Аптеки ТПРУП «Фармация» в Кобрине и районе.