Сейчас читают

Як Мартынаў збіраў экспанаты для музея Суворава ў Кобрыне. Гісторыя з запісаў першага дырэктара

19.06.2021 в 11:01
kobrincity.by

Першамай 1948 года асабліва памятны супрацоўнікам музея імя Суворава і кабрынчанам: адбылося ўрачыстае адкрыццё музея. Першая хваля наведвальнікаў запоўніла невялічкі домік без рэчавых экспанатаў і мэблі. Як атрымалася, што праз некалькі год для экспанатаў ужо не хапала месца і чаму былі прысвечаны тагачасныя экспазіцыі.Разам з супрацоўнікамі музея kobrincity.by публікуе архіўныя запісы першага дырэктара Аляксея Мартынава да 20-годдзя адкрыцця музея. 

Наведвальнікі музея

У 1948 годзе у музеі не было рэчавых экспанатаў і мэблі для іх размяшчэння

Да адкрыцця музея быў не толькі адноўлены паўразбураны гітлераўцамі гістарычны дом, але ў пяці пакоях аформлена часовая экспазіцыя трох аддзелаў. Праўда, тое, што было ўпершыню выстаўлена для паказу наведвальнікам, насіла выставачны характар і складалася выключна з прымітыўна аформленых матэрыялаў, бо не было ў той час у музеі не толькі рэчавых экспанатаў, а нават мэблі для іх размяшчэння.

Тым не менш, дваццаць гадоў назад нованароджанаму музею была ўручана пуцёўка ў жыццё і пасля гэтага ён пачаў хутка «мужнець і набірацца сіл».

 ваенна гістарычны музей імя А В Суворава 1961 год

Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава, 1961 год

Фонды бліжэйшых музеяў былі таксама апустошаны вайной

Не сакрэт, што экспанаты ў той час набыць было вельмі цяжка. Таму разлічваць прыходзілася на падтрымку другіх музеяў. Аднак на першых пачатках усе спробы атрымаць неабходныя матэрыялы ў бліжэйшых музеях рэспублікі поспеху не мелі, бо іх фонды былі вельмі апустошаны прайшоўшай вайной. Але ў хуткім часе дапамога прышла з Масквы і Ленінграда. Першым адклікнуўся на заклікі Ленінградскі Артылерыйскі гістарычны музей Узброеных Сіл, які не толькі перадаў маладому Кобрынскаму музею вялікую колькасць каштоўных экспанатаў, але аказаў і значную метадычную дапамогу. Такому высакароднаму прыкладу паследавалі Дзяржаўны Гістарычны Музей, Дзяржаўны Эрмітаж, Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і цэлы рад іншых.

Праз некалькі год перастала хапаць месца для размяшчэння экспанатаў

Праз некалькі год перад нашым музеем паўстала іншая задача. Экспанатаў было дастаткова, а размяшчаць іх не было дзе, прыток наведвальнікаў пастаянна павялічваўся і плошчы яўна не хапала. А так, як Сувораўскі дом у якасці гістарычнага помніка знаходзіўся пад аховаю дзяржавы, то аб перабудове яго і за лік гэтага расшырыць плошчы, размовы быць не магло.

Насустрач пайшлі мясцовыя партыйныя і савецкія органы, перадаўшы музею дадатковае сумежнае памяшканне. Гэта дало магчымасць расшырыць галоўны аддзел, які адлюстроўвае жыццё і дзейнасць вялікага палкаводца, імя якога носіць музей, а таксама больш выгадна размясціць аддзелы, прысвечаныя гераічнаму мінуламу рускага і беларускага народаў, пазнаёміць наведвальнікаў з найбольш знамянальнымі падзеямі ваеннай гісторыі нашай Радзімы са старажытных часоў і да другой палавіны 18 стагоддзя.

 адным з залаў экспазіцыіjpg

У адным з залаў экспазіцыі

Чаму была прысвечана экспазіцыя музея Суворава

Экспазіцыя новага памяшкання прысвечана Айчыннай вайне 1812 года, Сувораўскім традыцыям у рускай apміі, першай сусветнай і грамадзянскім войнам і Вялікай Айчыннай вайне.

Найбольш характэрнай асаблівасцю музея імя Суворава лічыцца тое, што асаблівая ўвага ў экспазіцыях удзелена тым ваенным падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі і звязаны з дзейнасцю воінаў-беларусаў. А так, як музей імянны, прытым, з ярка выражаным мемарыяльным ухілам, то ў кожным яго аддзелаў той ці іншай форме фігурыруе імя Суворава.

Праходзячы па залах і знаёмячыся з экспанатамі, многія з якіх з’яўляюцца сапраўднымі рэліквіямі, наведвальнік як бы перачытвае цікавы летапіс ге-раічнай ваеннай гісторыі нашага народа.

У фондах музея захоўваюцца тысячы каштоўнейшых рэчавых помнікаў тых далёкіх год. Побач са сцягамі рускай арміі тут можна ўбачыць узоры адзення, зброі рускай і варожых армій, баявыя ордэны і медалі, дакументы і ншыя рэчы. Што ж датычыцца экспануемай тут калекцыі халоднай і агнястрэльнай зброі з XV века і да нашых дзён, то яна па праву лічыцца адной з найбольш багатых і змястоўных.

Фонды музея бесперапынна папаўняюцца рознымі экспанатамі. За апошні час асаблівая ўвага ўдзяляецца збору матэрыялаў з часоў грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн. Аднак дзейнасць музея не абмяжоўваецца толькі накапленнем экспанатаў, музей аказвае вялікую дапамогу іншым сабратам,

Так некалькі тысяч экспанатаў з нашага фонду перададзена 20 беларускім музеям. Навуковымі супрацоўнікамі чытаюцца лекцыі, прысвечаныя гераічнаму мінуламу нашага народа, а таксама лекцыі на краязнаўчыя тэмы. Супрацоўнікі музея аказваюць пастаянную дапамогу школьнай моладзі пры распрацоўцы турысцкіх маршрутаў па месцах баявой славы, з’яўляюцца ініцыятарамі партызанскіх злётаў. Пры актыўнай дапамозе музея ў радзе школ створаны музейныя куткі і праводзіцца падрыхтоўка да стварэння заводскіх музеяў на прамысловых прадпрыемствах.

 экспазіцыіjpg

Фрагмент экспазіцыі

 Міністэрства культуры СССР 1967 год

Дыплом Міністэрства культуры СССР, 1967 год

Лейтматыў запісаў, астаўленых у кнізе водгукаў

Па выніках Усесаюзнага агляду музеяў, прысвечанага 50-годдзю Вялікага Кастрычніка, дзейнасць Кобрынскага музея імя Суворава была адзначана дыпломам Міністэрства культуры СССР.

Музей набыў шырокую вядомасць далёка за межамі вобласці і рэспублікі. На працягу толькі мінулага года з экспазіцыямі музея воінскай славы, як яго часта па праву называюць, пазнаёміліся 75 тысяч наведвальнікаў,1800 экскурсій. А за 20 год існавання ў музеі пабывала каля мільёна наведвальнікаў. Многія з Ленінграда і Масквы, Ташкента і Яраслаўля, Клайпеды і Краснаярска, Магадана і Адэсы і іншых.

Пачуццё вялікага патрыятычнага гонару за сваю магутную Радзіму, вялікая пашана гераічным ратным подзвігам нашага народа — такі лейтматыў большасці астаўленых у кнізе водгукаў запісаў, якія красамоўна гавораць аб пачуццях, з якімі наведвальнікі развітваюцца з музеем, пад уражаннем усяго ўбачанага.

Аляксей Міхайлавіч Мартынаў, дырэктар музея. 14 мая 1968 г.

Приглашаем посетить

Мини-экскаватор

+375(29) 727-40-95

Оказывыем услуги мини-экскаватором по копке траншей и котлованов под водопровод, газопровод, канализацию, электрический кабель и многое другое

Кафе «Камелия»

Адрес: Кобринский район, д. Еремичи, ул. Центральная, д. 18
Тел. +375 (1642) 6-90-72, +375 (29) 791-84-11 МТС

3 зала для посетителей, танцпол, закрытая терраса

СДЮШОР по зимним видам спорта г. Кобрина

г. Кобрин, пл. Замковая, 11А
Тел.: +375(1642) 3-65-45, +375(1642) 2-24-32

Массовое катание, тренажерный зал, прокат коньков, детско-юношеский хоккей.

Металлопродукция | Сервисный центр «СИТОМО»

г. Кобрин, ул. Пролетарская, 127
Тел.: +375(1642)3-53-12, +375(1642)3-53-85

Металлопродукция ОАО «БМЗ»

Книжный магазин «Книголюб» | Жабинка

г. Жабинка, ул. Ленина, Рынок, пав. 18
+375(29) 827-65-88, +375(1641) 6-09-18

Книги, канцтовары, игрушки и настолки, электроника


Акции

Спецпредложения

Новинки

Приглашаем посетить

Павильон «Для тебя»

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 68 ТЦ «АЛИСА», павильон № 46

Женское и мужское бельё отечественных и зарубежных производителей

Натяжные потолки «СД-майт» | Кобрин, Брест и районы

Работаем по Кобрину, Бресту и районам. Тел.: +375(33) 650-70-30

Натяжные потолки любой сложности (простые, двухуровневые, световые линии, парящие и контурные). Большой выбор цветовой гаммы. Светильники, люстры, карнизы в наличии. Большой выбор рассрочек. Скидки и акции

VALANA | Дом ногтевой эстетики

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 83
Тел.: +375(29) 808-76-45

Ногтевой сервис. Архитектура бровей. Педикюр. Обучение

Сыпучие строительные материалы | ЧУП «ДиваСэнд»

Кобринский р-н, д. Магдалин, ул. Киселевецкая 2К/1.
Тел.: +375 (33) 699-26-58

Песок, гравий, щебень, галька, отсев, грунт — продажа и доставка в Кобрине и районе.

Магазин «БУДМАТ»

г. Кобрин, ул. Фабричная (р-н д. Забужки)
8(033) 323-15-11, 8(033) 323-15-15, 8(01642) 53-165

Строительные материалы. Капельный полив. Садовый инвентарь

Кобрин Сити - новостной портал Кобрина