Кобринские школяры постигали секреты мастеров гончаров

02.03.2016 в 10:39

Впечатлений, которые получили ученики 3-х классов СШ № 2 г. Кобрина вместе со своими классными руководителями Валентиной Тунчик и Светланой Назымаевой во время посещения музейного комплекса старинных ремесел «Дудутки», хватило надолго. Учителя даже предвидеть не могли, что экскурсия найдет такое продолжение.

Дзе зараджаецца мастацтва? Ці не ў гэтых вось залатых руках вялікага майстра народных промыслаў Дзяніса Грома, што на вачах у наведвальнікаў стварае цуды, вырабляючы з гліны міскі, лыжкі, збаны… Ды яшчэ дае магчымасць самім далучыцца да працэсу творчасці, прыняўшы непасрэдны ўдзел у лепцы свістулькі-цацкі.

Уражанняў, якія атрымалі вучні 3-х класаў СШ № 2 г. Кобрына разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Валянцінай Тунчык і Святланай Назымаевай пад час наведвання музейнага комплексу старадаўніх рамёстваў “Дудуткі”, хапіла надоўга. Настаўнікі нават прадбачыць не маглі, што экскурсія знойдзе такі працяг. 

- Пытанні… Яны сыпаліся і сыпаліся з вуснаў дзяцей. Як даўно ўзнікла ганчарства? Ці з любой гліны можна зрабіць посуд? Ці моцны ён і ў чым яго карысць? Тады і ўзнікла ў нас ідэя знайсці адказы на ўсе гэтыя пытанні разам з дзецьмі, – у адзін голас заявілі Валянціна Іванаўна і Святлана Фёдараўна. 

Як вынік – работа “Круціцца ганчарнае кола”, якая будзе прадстаўлена на 10-м раённым конкурсе даследчых работ малодшых школьнікаў “Першацвет», у якім штогод спрабуюць свае сілы маленькія даследчыкі з розных школ горада і раёна.

На працягу пяці месяцаў вучні 3“А” і 3“В” класаў СШ № 2 г. Кобрына Аліна Салей, Дзмітрый Пружанец, Ганна Панасюк і Данііл Бегель пад кіраўніцтвам Валянціны Тунчык і Святланы Назымаевай вывучалі ўласцівасці гліны як асноўнага матэрыялу для ганчарнай вытворчасці і не толькі… 

Каб адказаць на ўсе пастаўленыя пытанні, прыйшлося шмат папрацаваць і патраціць вольнага часу. Але гэта таго каштавала.

Цікавыя экскурсіі ў цэнтр беларускага ганчарства – вёску Гарадная на Століншчыне, краязнаўчы музей і ў СШ № 10 г. Брэста, яскравае, запамінальнае знаёмства і змястоўная гутарка з народным майстрам Беларусі, удзельнікам і дыпламантам ВДНГ Васіліем Логвіным, сустрэча з настаўнікам працоўнага навучання СШ № 3 г. Кобрына Юрыем Ігнацьевым, які ўласнымі рукамі зрабіў ганчарнае кола са старой пральнай машыны, шматлікія вопыты ў школе і дома з бацькамі, вывучэнне магазінных паліц з керамічным посудам, сістэматызацыя і абагульненне сабранага і вывучанага матэрыялу – усе гэтыя этапы ўжо пройдзены, работа на стадыі завяршэння. Але эмоцыі не пакідаюць маленькіх даследчыкаў. 

- Мне спадабалася ставіць вопыты з глінаю. На ўласныя вочы я ўпэўнілася, што галоўная ўласцівасць гэтага матэрыялу – пластычнасць,- горда заяўляе Ганна Панасюк. 

- А я ведаю, чаму на Кобрыншчыне не было пашыраным ганчарства. Таму што ў нас гліна не зусім прыгодная для лепкі, – падхапіла гутарку Аліна Салей.

Магчыма, міне некаторы час і прозвішчы кагосьці з гэтых маленькіх даследчыкаў загучаць новай зоркай на небасхіле беларускай навукі або папоўняць спіс выдатных дзеячоў культуры і мастацтва. Бо хто ж ведае, дзе заканчваецца мастацтва і пачынаецца навука? 

Алена БАКУН.

НА ЗДЫМКАХ: у майстэрні Васілія Логвіна; у гасцях у Дзяніса Грома. vkobrine.by

Фота з архіва СШ № 2.

Читайте также

Приглашаем посетить

ГУ «Комплексная СДЮШОР Кобринского района»

г. Кобрин ул. Дзержинского, 60
Тел/факс: +375(1642) 4-29-56, 2-39-77 

Оздоровительное плавание, аквааэробика, сауна, тренажерный зал.

Гидроманипулятор | Самосвал в Кобрине

Аренда строительной техники в Кобрине: гидроманипулятор-самосвал, мини-погрузчик. +375(33) 304-93-12. Вывоз мусора, веток и автохлама с вашего участка, перевозка грузов, а также землеройные, погрузочно-разгрузочные, подготовительные и вспомогательные строительные работы.

Ирлан | Жалюзи и Рольшторы | Кобрин

Жалюзи и рольшторы на заказ в Кобрине. Выезд к заказчику. Бесплатный замер

+375(29) 703-71-17

ОАО «Белинвестбанк»

г. Кобрин, ул. Ленина, д. 11
Тел. +375(1642) 4-67-02, 4-67-04 

Центр банковских услуг №408 ОАО «Белинвестбанк»