В Кобрине открылся кабинет социально-бытовой реабилитации

25.01.2016 в 18:51

В Кобринском территориальном центре социального обслуживания населения состоялось торжественное мероприятие, посвященное открытию на базе Кобринской районной организации ОО "БелТИЗ" кабинета социально-бытовой реабилитации при поддержке Посольства США. 

Ў Кобрынскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю на базе Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” кабінета сацыяльна-бытавой рэабілітацыі пры падтрымцы Пасольства ЗША. 

Ён створаны ў межах праекта “Рэабілітаванасць – галоўная ўмова незалежнага пражывання невідушчых і людзей са слабым зрокам, інтэграцыі іх у грамадства”, які рэалізуецца вышэйадзначаным таварыствам. 

 У мерапрыемстве прынялі ўдзел каардынатар праекта асістэнт па праграмах аддзела адукацыі, інфармацыі і культуры Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Галіна Паўлоўская, старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” Ірына Юрэня, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Кобрынскага райвыканкама Таццяна Бойка, супрацоўнікі Кобрынскага ТЦСАН, а таксама члены праектнай групы.
Імпрэза пачалася са слоў Таццяны Бойка, якая падкрэсліла важную ролю сацыяльных праектаў у развіцці рэгіёна, дзякуючы якім павышаецца якасць жыцця людзей. У адрас Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” прагучалі словы падзякі за паспяховую працу ў гэтым накірунку. Такую ж думку агучыла і Ірына Юрэня.
 
Для таварыства вышэй адзначаны праект ужо трэці па ліку. Яго тэматычную накіраванасць абгрунтавала старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Валянціна Смяховіч:
 
- Глыбокі аналіз статусу нашых удзельнікаў паказаў, што з 205 членаў таварыства 68 працэнтаў складаюць пажылыя, якія ў асноўным пражываюць самотна. Маштабы праблем, з якімі яны штодзённа сутыкаюцца, звычайнаму чалавеку цяжка нават уявіць. Вось і вырашылі мы навучыцца жыць усляпую.
Абсталяваннем кабінета сацыяльна-бытавой рэабілітацыі і стварэннем пры ім школы рэабілітацыі завяршыўся першы этап праекта. Што чакае ўдзельнікаў наперадзе, кіраўнік расказала з дапамогай слайд-прэзентацыі. У перспектыўных планах – правядзенне конкурсу “Я самы рэабілітаваны”, арганізацыя для пераможцаў незалежнага пражывання на базе адпачынку “Камарова” і многае іншае. Пазнаёміліся госці і з жыццём таварыства.
 
У межах мерапрыемства акцэнтавалася ўвага на аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, якое не так даўно адкрылася на базе Кобрынскага ТЦСАН. З яго спецыфікай пазнаёміла прысутных загадчык аддзялення Святлана Сытая.
 
Пасля ўрачыстай часткі ўдзельнікі пераехалі ў той самы кабінет сацыяльна-бытавой рэабілітацыі, пра які вялася гаворка. Панарама, якая адкрылася гасцям, уразіла. Памяшканне напамінала дамашнюю абстаноўку.
 
Прыемнае дызайнерскае рашэнне, новенькая бытавая тэхніка,  разнастайныя тыфлатэхнічныя сродкі – у такіх умовах будуць ажыццяўляцца заняткі, якія дапамогуць пажылым невідушчым ці людзям са слабым зрокам не згубіцца ў бясконцай жыццёвай мітусні.
 
Людміла ДУБІНА.vkobrine.by
 
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) член Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Анастасія Машонік, інструктар па сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” Таццяна Лявіцкая, Ірына Юрэня, Валянціна Смяховіч, Таццяна Бойка, член праўлення Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Таццяна Гурыш, в. а. дырэктара Кобрынскага ТЦСАН Таццяна Слінко, Галіна Паўлоўская.
НА ЗДЫМКУ: члены Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Андрэй Лесік і Таццяна Гурыш выпрабоўваюць вымяральнік ціску.

 

 

 

 

Читайте также

Приглашаем посетить

Пиломатериалы в Кобрине

Кобрин, ул. Первомайская, 137 Д – бывший завод ЖБИ.Тел.: +375(29) 201-42-02, +375(29) 205-60-25.

Пиломатериалы в Кобрине из хвойных пород различного сечения: балки, стропила, брусок, рейка и мурлат, доска (обрезная и необрезная), горбыль на дрова, опилки. Возможна доставка. Работаем с кредитами.

Блоки | Кирпич | Демлер | Стройматериалы в Кобрине

г. Кобрин, ул. Первомайская, 106И
Тел. +375(29) 204-40-99, +375(29) 791-62-77

Блоки, кирпич, демлер, цемент, бордюр. Собственный автопарк. Доставляем быстро и оперативно по Кобрину и району.

Аптеки ТПРУП «Фармация»

Аптеки ТПРУП «Фармация» в Кобрине и районе.

Натяжные потолки «СД-майт» | Кобрин, Брест и районы

Работаем по Кобрину, Бресту и районам. Тел.: +375(33) 650-70-30

Натяжные потолки любой сложности (простые, двухуровневые, световые линии, парящие и контурные). Большой выбор цветовой гаммы. Светильники, люстры, карнизы в наличии. Большой выбор рассрочек. Скидки и акции

Магазин «Канцелярские штучки»

г. Кобрин, ул. Ленина, 23, 1 этаж
+375(33) 915-99-09

Оптовая и розничная торговля товарами для офиса и канцелярскими принадлежностями