На этот осений призыв было отобрано 175 юношей из Кобрина

12.11.2015 в 13:18

В Кобринском Дворце культуры прошел День призывника, торжество для юношей, перед которыми открывается новый, незнакомый этап жизни. В осеннем призыве срочной службы задействованы 175 молодых кобринчан. Офицеры райвоенкомата вручили им повестки, а настоятель Петропавловской церкви г.Кобрина дал юношам духовное напутствие и благословил на достойную службу в армии Республики Беларусь.

Дзень прызыўніка – падзея сумная і ўрачыстая адначасова. Сумная для матуль, якія хвалюцца перад доўгім расставаннем са сваімі сынамі, і ўрачыстая для саміх юнакоў – перад імі адкрываецца новы, незнаёмы этап жыцця, які патрэбна прайсці годна, каб стаць сапраўднымі мужчынамі. 

Як заўжды, святкаванне і ўручэнне павестак праходзіла ў Палацы культуры.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызыве на ваенную службу зачытаў ваенны камісар Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Ігар Круглоў. Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь, і свята пачалося.

На годную ваенную службу заўсёды натхняюць словы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – у гэты раз да моладзі звярнуўся Сцяпан Цімашук, які адзначыў, што нашы хлопцы служаць у межах краіны, а значыць, амаль дома. Сцяпан Мікалаевіч пажадаў юнакам дасягнуць добрых вышынь у ваеннай кар’еры.

Маці прызыўніка Святлана Юр’ева пажадала хлопцам спраўляцца з усімі фізічнымі і псіхалагічнымі нагрузкамі, а галоўнае выкарыстоўваць баявую зброю толькі ў вучэбных мэтах.

Да юнакоў звярнуўся і настаяцель Свята-Петрапаўлаўскай царквы айцец Аляксандр Канцэвіч. Ён адзначыў, што служба ў арміі – гэта богаўгодная справа.

Прамовы і пажаданні гасцей перамяжоўваліся выступленнем выхаванцаў творчых калектываў Палаца культуры. Пасля ў фае ўстановы былі ўручаны павесткі, дзе начальнік аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Аляксей Пятроў расказаў, як праходзіў асенні прызыў.

- Варта адзначыць, што маладыя людзі маюць больш высокую ступень здароў’я і 60% з іх прыгодныя для службы ў спецназе. Усяго на гэты прызыў былі адабраны 175 маладых людзей, невялікая частка з якіх будзе служыць у рэзерве. Групы камплектаваліся для адпраўкі ў пагранічныя, паветрана-дэсантныя войскі, сілы спецыяльнага прызначэння і іншыя роды войск. Што тычыцца выпадкаў ухілення ад ваеннай службы, то ёсць два такія хлопцы, па якіх рыхтуюцца дакументы ў Кобрынскі суд, па рашэнні якога можа быць ўзбуджана крымінальная справа.

Адпраўка прызыўнікоў адбудзецца з 16 па 27 лістапада.

 

Людміла ПАШКОВІЧ vkobrine.by
Фота аўтара.

 

 

 

 

 

 

 

Читайте также

Приглашаем посетить

Деревянные окна и двери от производителя | ОАО «Кобрин-Дизайн»

 

Кобрин, пер. Островлянский, 8а.
Тел. +375(1642) 9-20-57, +375(29) 796-98-87

Двери и окна из дерева в Кобрине, наличники, доборы, плинтусы, поручни, подоконники и многое другое.

Студия красоты и здоровья «SunFlower» | Солярий, массаж, шугаринг.

г. Кобрин, ул. Жукова, 14, тел.: +375(25) 729-72-29, +375(29) 727-70-04

Солярий, антицеллюлитный массаж, расслабляющий массаж, шугаринг.

Автопарк №16

г. Кобрин, ул. Советская, 76
Тел.: +375(1642) 3-99-87, +375(1642) 3-97-63, +375(1642) 3-86-73

Гостехосмотр. Ремонт автомобилей. Мойка. Пассажирские перевозки. Грузовые перевозки. Эвакуватор

Магазин «БУДМАТ»

г. Кобрин, ул. Фабричная (р-н д. Забужки)
8(033) 323-15-11, 8(033) 323-15-15, 8(01642) 53-165

Всё для сада, огорода и строительства — в одном месте

Магазин «Канцелярские штучки»

г. Кобрин, ул. Ленина, 23, 1 этаж
+375(33) 915-99-09

Оптовая и розничная торговля товарами для офиса и канцелярскими принадлежностями