Татьяна Бойко: если в жизни полная гармония, любые трудности преодолимы

09.03.2016 в 10:35

Татьяна Бойко возглавляет управление по труду, занятости и социальной защите Кобринского райисполкома. Подчиненные знают ее как принципиального, ответственного и справедливого правителя, другие - как чуткого человека и компетентного специалиста. А еще кобринчанка Татьяна Бойко - женщина, которая умело сочетает в себе различные социальные роли. О ней - наш разговор.

Жанчына… Абаяльная, пяшчотная, вясёлая, гасцінная. Добрыя словы ў адрас прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва можна гаварыць бясконца. Якія б жыццёвыя выпрабаванні ні выпадалі на іх шляху, жанчыны спраўляюцца з імі на “выдатна”, не губляючы пры гэтым сваёй жаноцкасці. Самых добрых слоў захаплення і прызнання заслугоўвае кабрынчанка Таццяна Бойка – жанчына, якая ўмела спалучае ў сабе розныя сацыяльныя ролі. Аб ёй – наша размова. 

Таццяна Бойка ў нашым горадзе чалавек вядомы. Другі год яна ўзначальвае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Кобрынскага райвыканкама. Падначаленыя ведаюць яе як прынцыповага, адказнага і справядлівага кіраўніка, іншыя – як чулага чалавека і кампетэнтнага спецыяліста.

Нарадзілася яна ў Кобрыне, скончыла сярэднюю школу № 5, затым –  дашкольны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя А.С. Пушкіна. Кожны жыццёвы этап праходзіла з годнасцю, пакідаючы след добразычлівасці, шчырасці і сапраўднасці.

Любві да людзей Таццяна навучылася ў бацькоўскай сям’і, дзе выхоўвалася адзіным дзіцём. Да таго ж жыццесцвярджальнае пачуццё наканавала ёй і сама прырода, прызначыўшы яе нараджэнне на 1 чэрвеня, у День абароны дзяцей.

Чалавекалюбства вельмі дапамагло ёй у прафесіянальнай дзейнасці, якая звязана з людзьмі розных узроставых катэгорый. Пачынала Таццяна Мікалаеўна  з выхавацеля дзіцячага садка ў горадзе Брэсце, затым працавала з маладзёжнай аўдыторыяй у Кобрынскім эксперыментальным маладзёжным цэнтры «Гармонія».

Як асаблівы перыяд у жыцці, наша гераіня ўзгадвае работу на пасадзе дырэктара Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Тут яна адкрыла для сябе “залаты ўзрост”, усім сэрцам палюбіла “падапечных” бабуль і дзядуль. Яна і цяпер жыве іх праблемамі, уважліва выслухоўвае, вучыцца ў іх мудрасці.

Таццяна Бойка вядомая і як актыўны грамадскі дзеяч. Шмат гадоў з’яўляецца членам прэзідыума Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Сям’я для Таццяны Мікалаеўны займае сваё  асаблівае пачэснае  месца. Паспяхова рэалізуеццаяна  як жонка і маці. Тут гераіню зноў выручае яе чалавекалюбства. Да мужа Генадзія, сына Уладзіміра і дачкі Марыны Таццяна ставіцца з разуменнем і павагай, яны ж, у сваю чаргу, акружаюць яе клопатам і любоўю.

Таццяна Мікалаеўна ўпэўнена: калі ў жыцці чалавека поўная гармонія, любыя нягоды яму пад сілу. Дасягнуць сонца ў душы, паводле яе слоў, проста – дастаткова паглядзець на свет праз прызму любві.

 

Людміла ДУБІНА. vkobrine.by

Фота аўтара.

Читайте также

Приглашаем посетить

Блоки, кирпич, плитка, бордюры в Кобрине | Стройматериалы «Шамторг»

+375(29) 227-98-97


Строительные материалы: блоки, кирпич, плитка, бордюры. Доставка. 

Магазины «Санта»

Торговая сеть продовольственных магазинов ООО «Санта Ритейл» в г. Кобрине

Студия красоты и здоровья «SunFlower» | Солярий, массаж, шугаринг.

г. Кобрин, ул. Жукова, 14, тел.: +375(25) 729-72-29, +375(29) 727-70-04

Солярий, антицеллюлитный массаж, расслабляющий массаж, шугаринг.

Сеть кафе «Лакомка»

Адрес 1: г. Кобрин, ул. Советская, 1 (центр)
Адрес 2: г. Кобрин, ул. Дзержинского, 115 (здание автовокзала)
Тел.: +375(1642) 3-65-17, +375(1642) 3-51-26 (заказ тортов).

Кондитерские и кулинарные изделия, мороженое, десерты, коктейли, кофе, чай. Торты на заказ

«Афродита-Стар» | Массаж

г. Кобрин, ул. Пушкина, 21
Тел.: +375(1642) 3-08-88, +375(29) 825-88-98

«Афродита-Стар» салон-магазин красоты. Массаж