Волшебные цветы из золотой соломки от юной мастерицы Ирины Остапук

22.12.2015 в 15:34

Соломоплетением кобринчанка Ирина Остапук увлеклась пять лет назад. "Совершенно случайно", - улыбнулась девочка и рассказала, каким образом освоила это искусство. Искала себя во многих кружках, и вот, наконец, нашла занятие по душе. Училась она у Юлии Пивоваровой, известной Дивинской мастерицы по соломоплетению. 

Ірына Астапук: Больш за ўсё мне падабаецца вырабляць кветкі.

Саломапляценнем кабрынчанка Ірына Астапук захапілася пяць гадоў назад. “Зусім выпадкова”, – усміхнулася дзяўчынка і расказала, якім чынам асвоіла гэтае мастацтва.

 

Вучылася яна ў Юліі Піваваравай, дзівінскай майстрыхі па саломапляценні, імя якой вядома не толькі ў нашым рэгіёне, але і ў рэспубліцы.  Шукала сябе ў многіх гуртках, і вось, нарэшце, знайшла занятак па душы. 

 
 

Ірына адзначыла, што заўсёды з нецярпеннем чакае канікул, каб паехаць да бабулі ў Дзівін і атрымаць чарговы майстар-клас ад Юліі Віктараўны.

 

- Пляценне саломкай мяне расслабляе, супакойвае, – падзялілася яна сваімі адчуваннямі ад працэсу. За пяць гадоў юная майстрыха вырабіла больш за 100 работ: маленькія і буйныя, па эскізах і ўласнай фантазіі.

 

- Больш за ўсё мне падабаецца вырабляць кветкі. Яны атрымліваюцца прыгожымі, падобнымі да сапраўдных, – заўважыла дзяўчынка і прадэманстравала адну са сваіх апошніх работ – лілею.

 

Вырабы юнай творцы маглі б упрыгожыць любую выставу па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве на розных узроўнях, аднак у сілу спакойна-сарамлівага складу характару дзяўчынка абмяжоўваецца толькі школьнымі экспазіцыямі.

 

Ірыніна захапленне саломапляценнем бацькі падтрымліваюць. “Дачка ўсе канікулы занятая, знаходзіцца пад наглядам, шчаслівая і задаволеная”, – адзначыў бацька субяседніцы, Павел Астапук, які прысутнічаў пры нашай размове.

 

Да таго ж, саломапляценне аніяк не перашкаджае яе навучанню, якое ажыццяўляецца ў СШ №9: Ірына – круглая выдатніца.

 

Да зімовых канікул засталося не так шмат часу. У планах дзевяцікласніцы – ізноў паездка ў Дзівін, а значыць сустрэча з сябрамі, новыя ўражанні, і, канечне ж, цікавыя майстар-класы ад любімага педагога.

 

Людміла Дубіна vkobrine.by

Фота Дзмітрыя Бялова

 

Читайте также

Приглашаем посетить

«Вечность» | Ритуальная служба в Кобрине | Памятники

г. Кобрин, ул. Интернациональная 73/1.

Тел.: +375(33) 306-63-77, +375(29) 292-62-06.

Ритуальная служба в Кобрине — полный комплекс услуг по погребению. Ритуальные товары. Памятники.

Адвокаты | Юридическая консультация Кобринского района

г. Кобрин, ул. Суворова д. 27, здание ОАО «АСБ Беларусбанк», 2 этаж
Тел.: +375(1642) 3-17-00, +375(1642) 3-97-84, +375(1642) 6-28-54

Юридическая помощь

Магазин «Фасад» | Окна и двери ПВХ

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 68 Д (здание стоматологии)
Тел. +375(29) 222-08-58, +375(1642) 5-71-71

Окна и двери из ПВХ. Москитные сетки. Рамы раздвижные. Двери металлические и межкомнатные

«СТС-Стиль» | корпусная мебель по индивидуальным заказам

г. Кобрин, ул. Первомайская, 151/1 (напротив Льнозавода)
Телефон: А1 +375 (44) 578-55-85

Корпусная мебель из ЛДСП по индивидуальному заказу. Мебель для спальни из массива дерева. Кровати с мягким изголовьем. 

Косметический кабинет | «Esthetic Room»

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 45А
+375(33) 358-32-32

Профессиональный уход за лицом и телом. Уютный кабинет эстетический косметологии в самом центре города!