Жыццё таямнічай птушкі лясоў Кобрыншчыны — рэпартаж з гнязда чорнага бусла ад Юліі Піваваравай

17.06.2023 в 11:55
Автор: Юлия Пивоварова
kobrincity.by

Зараз мы прапануем вам бліжэй пазнаёміцца з жыццём чорнага бусла і яго птушанят — бадай самай таямнічай птушкі лясоў Кобрыншчыны.

busel pivovarova 1 1

Ужо даўно я вяду назіранні за жыццём гэтых чырванакніжных прадстаўнікоў нашай фаўны. Амаль за кожнай вёскай ёсць гнёзды чорных буслоў. У мінулым годзе ў Дзівінскім лесе выраслі і сталі на крыло трое маладых буслоў. За Хабовічамі таксама ёсць не адно гняздо.

busel pivovarova 1 3

Першы палёт пары маладых птушак я назірала ў жніўні і там. Зараз на гэтым гняздзе зноў папаўненне. Але пакуль птушаняты зусім малыя і слабенькія, то ўбачыць іх складана, бо яны амаль не стаяць на лапках. Затое бацькі з характарам. Дарослыя буслы нават не злятаюць з гнязда,а прыўзнімаюць крылы і нават на шыі натапырваюць пёры. Так яны пужаюць нязваных гасцей. За Руховічамі таксама пасялілася пара чорных буслоў.

busel pivovarova 1 2

Калі я ў чарговы раз назірала за птушкамі з зацішнага куточка ў зарасніку, неяк самі сабой з'явіліся паэтычныя радкі:

Сімвал нашай Беларусі
Без сумнення — белы бусел,
Што вясною прылятае
І над хатамі лунае.

Гэта птушка брата мае,
У гушчары яго хавае.
І жыве ў нас на балотах
Чорны бусел у яркіх ботах.

Ён традыцыі шануе,
На дубах гняздо будуе.
Калі хвоя векавая,
Даспадобы ім такая.

Час ідзе, і дні мінаюць,
Птушаняты падрастаюць.
Камізэлек пух бялюткі,
Дзюбы жоўтыя ў малюткі.

Іх бацькі аберагаюць,
Кормяць і абараняюць.
Край прыгожы, сэрцу мілы,
Жнівень ім расправіць крылы.
І буслам у фраках чорных
Будзе сніцца лес прасторны.

Ю.В. Дзівін. 

Бусел палохае, аберагаючы птушанят. Відэа Юліі Піваваравай

При перепечатке контента с сайта kobrincity.by – обязательна прямая активная и индексируемая гиперссылка не ниже второго абзаца.

Читайте также

Приглашаем посетить

ЛОДЭ | Медицинский центр

г. Брест, ул. Пионерская, 50; ул. Ленина, 66-1
111 единый номер, +375(162) 23-51-11, +375(29) 222-4-111, +375(29) 152-00-02, +375(33) 344-81-11

Хирургия. Пластическая хирургия. Косметология. Гинекология. УЗИ. Анализы.

Массаж в Кобрине | ANTROPOVA MASSAGE

г. Кобрин ул. Советская 81

+375 (33) 647-72-75

Массаж классический, расслабляющий, антицеллюлитный, спортивный, оздоровительный, ручная пластика боков/ягодиц.

 

Сауна в студии SPA «Art of Spa»

 

Кобрин, ул. Гастелло, 15
Тел.: +375(29) 292-10-67 

Мини-сауна «Кедровая бочка». СПА процедуры.

Фото Видео услуги

Тел.: +375(29) 521-84-18

Студия красоты и здоровья «SunFlower» | Солярий, массаж, шугаринг.

г. Кобрин, ул. Жукова, 14, тел.: +375(25) 729-72-29, +375(29) 727-70-04

Солярий, антицеллюлитный массаж, расслабляющий массаж, шугаринг.