Беларускае саломапляценне ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

04.12.2022 в 10:32
kobrincity.by

На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА 1 снежня ў Марока прынята рашэнне аб уключэнні беларускай намінацыі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамляе БЕЛТА.

salomka 001

У Кобрынскiм i Драгiчынскiм районах стваралi нават саламяныя iканастасы

Творы з саломкі з'яўляюцца адной з нацыянальных найбольш адметных форм выяўлення духоўных каштоўнасцей і мастацкіх традыцый беларусаў.

У канцы XVIII - першай трэці XIX стагоддзя на Беларускім Палессі (Драгічынскі і Кобрынскі раёны Брэсцкай вобласці) склалася лакальная мастацкая школа па стварэнні саламяных іканастасаў для праваслаўных цэркваў.

salomka 003

Вядомы два экзэмпляры іканастаснай саламянай брамы пачатку XIX стагоддзя ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і адзін — у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі-запаведніку. Прамых аналагаў гэтым мастацкім творам не выяўлена. Царская брама з іканастасаў палескіх цэркваў — гэта ўнікальныя ўзоры саломапляцення Беларусі высокай складанасці, якія сталі вяршыняй майстэрства саломапляцельнікаў.

Фота: скрыншоты вiдэа UNESCO

«Беларуская саломка» набыла значэнне нацыянальнага брэнда

Не будзе перабольшаннем сказаць, што ў Беларусі гэты від рамяства атрымаў новае жыццё, узбагаціў арсенал народнага мастацтва новымі знаходкамі, стаў масавым відам сучаснай мастацкай творчасці. Мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыююцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў.

salomka 002

Пяты беларускi нацыянальны элемент ў спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Дарэчы, беларуская саломка стала пятым нацыянальным элементам у спісах Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА — разам з калядным абрадам «Калядныя цары» ў ввёсцы Семежава, урачыстасцю ў гонар шанавання iконы Маці Божай Будслаўскай у Будславе Мядзельня раёна Мiнская вобласцi, вясновым абрадам «Юр'еўскі карагод» у вёсцы Пагост у Гомельскай вобласці і культурай ляснога бортніцтва Беларусі на прыкладзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Удзел у сесіі прыняла намеснік начальніка ўпраўлення па гісторыка-культурнай спадчыне Міністэрства культуры Беларусі Марыя Нецвятаева. Намінацыя падрыхтавана ў 2020-2021 гадах пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Читайте также

Приглашаем посетить

СДЮШОР по зимним видам спорта г. Кобрина

г. Кобрин, пл. Замковая, 11А
Тел.: +375(1642) 3-65-45, +375(1642) 2-24-32

Массовое катание на льду. Любительский хоккей. Тренажерный зал.

Автосервис «ПетроВал»

Автосервис «ПетроВал»
+375(25) 710-33-50  life:), +375(29) 224-60-39 МТС

Диагностика и ремонт автомобиля. Трасса Минск - Брест

Салон интерьерных решений | Хессен | Hessen

г. Кобрин, ТЦ «Полесье», 3 этаж
Тел.: +375(29) 563-48-07, +375(29) 706-02-10

Дизаин интерьера, товары для дома, мебель, декор.

РУП «Белэксимгарант-Брест»

г. Кобрин, ул. Советская, 135/6 (МРЭО).
Тел. +375(1642) 4-95-34, +375(29) 796-54-85 
г. Кобрин, ул. Дзержинского, 68 

Добровольное страхование от несчастных случаев и болезней на время поездки за границу, страхование экспортных рисков, медицинское страхование.

«Афродита-Стар» | Салон-магазин красоты

г. Кобрин, ул. Пушкина, 21
Тел.: +375(1642) 3-08-88, +375(29) 825-88-98

«Афродита-Стар» салон-магазин красоты. Косметология, депиляция, маникюр, педикюр, макияж, архитектура бровей, солярий, пирсинг.
Профессиональные средства для ухода за кожей, волосами и ногтями.