Гости из Польши знакомились с творчеством кобринской молодежи

15.04.2016 в 13:31

Наш город посетила делегация из Польши. Поводом для визита соседей с Запада стало участие кобринчан в VI международном двухлетнем конкурсе художественного творчества молодежи "Увлечения и таланты-2016", главным призом которого станет статуэтка бургомистра г. Бельска-Подлясского "Золотая, серебряная и бронзовая палитра".

Наш горад наведала дэлегацыя з Польшчы. Нагодай для візіту суседзяў з Захаду стаў удзел кабрынчан у VI міжнародным двухгадовым конкурсе мастацкай творчасці моладзі “Захапленні і таленты-2016”, галоўным прызам якога стане статуэтка бургамістра г. Бельска-Падляскага “Залатая, сярэбраная і бронзавая палітра”.

 

  
 

Змагацца за прызнанне польскіх аматараў мастацтва нараўне з  юнымі мастакамі з Малдовы, Англіі, Польшчы вырашылі выхаванцы Кобрынскага Палаца культуры, раённага цэнтра дзіцячай творчасці і Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Дарэчы, з конкурснымі работамі апошніх мы пазнаёміліся, перш чым яны “пакінулі” радзіму.

 

  
 

 Выстаўка “Мастацкая творчасць, натхнёная музыкай ці тэатрам” стваралася рукамі таленавітых навучэнцаў каледжа на працягу месяца. Каля 50 работ, выкананых у разнастайных тэхніках выяўленчага мастацтва, уражвалі глыбінным сэнсам і філасафічнасцю.

 

 
 

Напрыклад, трыпціх “Рэпетыцыя” Алісы Шыманчык, увасоблены ў жанры мастацкай фатаграфіі, перадае творчую атмасферу “закулісся”, адкрывае гледачу тое, што знаходзіцца па-за яго ўспрыманнем. Ад таго, чым напоўнены апошнія хвіліны акцёраў перад выхадам на сцэну, якімі эмоцыямі яны прасякнуты адзін да аднаго, да людзей, якія чакаюць іх у глядацкай зале, залежыць, якім будзе фінал прэм’еры, сцвярджае васямнаццацігадовы аўтар. Героі ж фотамастачкі жыццярадасныя, поўныя моцы і надзеі, натхнёныя і творчыя. 

 
 
 

Ва многіх работах чыталіся казачныя і фантастычныя, этнаграфічныя і нацыянальныя матывы. Адносна апошніх польскія госці заўважылі, што іх захапляе трапяткое стаўленне беларусаў да свайго мінулага, асабліва да фальклору.

 

“Ісці наперад, азіраючыся назад, гэта правільна”, – такой думкі прытрымліваецца дырэктар Бельск-Падляскага Дома культуры Малгажата Біль-Ярузэльска і яе калегі: галоўны інструктар па справах тэатра Эльжбета Фіёнік і кіраўнік мастацкай адукацыі Марыя Бабулевіч. Вялікі інтарэс у польскіх гасцей выклікала экскурсія па музеі каледжа, у якім размешчана каля 3000 экспанатаў, якія ў поўнай меры адлюстроўваюць нацыянальны каларыт беларусаў.

 

  
 

Часцінку спагадлівай, сардэчнай беларускай душы ў выглядзе сувеніраў польскім дэлегатам перадаў дырэктар Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Васілій Дземідовіч. Так, творы выхаванцаў установы сталі не толькі прадметам даследавання на адзнаку “таленавітасці”, але і палымяным прывітаннем з Кобрына ў горад-пабрацім Бельск-Падляскі. Што датычыцца вынікаў конкурсу, яны будуць падведзены ў межах святкавання ХХХVII Дзён Бельска-Падляскага 2 чэрвеня.

 

Людміла ДУБІНА. vkobrine.by
Фота аўтара.

 

Читайте также

Приглашаем посетить

Нотариальная контора Кобринского района

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 58/1.
Тел.: 8 (01642) 4-41-58, 8 (01642) 3-85-60, 8 (01642) 3-45-23

Совершение нотариальных действий.

Магазин «Коммунарка»

г. Кобрин, ул. Советская, 10-1
Тел. +375(1642) 2-47-97

Фирменный магазин кондитерской фабрики «Коммунарка»

Сауна в студии SPA «Art of Spa»

 

Кобрин, ул. Гастелло, 15
Тел.: +375(29) 292-10-67 

Мини-сауна «Кедровая бочка». СПА процедуры.

Электроинструмент, крепеж, краски | Магазин «СПЕЦ»

г. Кобрин, пл. Матросова, 3/1
Тел. +375 (29) 544-89-98

Ручной, бензиновый и электроинструмент, крепеж, оснастка, краски.

Студия красоты и здоровья «SunFlower» | Солярий, массаж, шугаринг.

г. Кобрин, ул. Жукова, 14, тел.: +375(25) 729-72-29, +375(29) 727-70-04

Солярий, антицеллюлитный массаж, расслабляющий массаж, шугаринг.