Сейчас читают

Што адбывалася ў Кобрыне 17 верасня 1939 года – Дзень ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусi

17.09.2022 в 12:44
kobrincity.by

17 верасня 1939 года Кобрыншчына ўз’ядналася з БССР, пра тое, што тады адбывалася ў горадзе i як усталявалася новая ўлада мы даведалiся дзякуючы запiсам краязнаўца, гісторыка i публіцыста Аляксея Міхайлавіча Мартынава, некаторыя с якiх змешчаны на партале «Турыстычны Кобрын».

kobrin rynok1916 001Фота: праект «Пазнай Кобрын»

 

Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1904 - 1999) — стваральнік і першы загадчык Кобрынскай Цэнтральнай бібліятэкай, стваральнік і першы дырэктар Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея ім. А. В. Суворава, грамадскі дзеяч, ганаровы грамадзянін горада Кобрына. Дзякуючы Аляксею Міхайлавічу было адкрыта шмат невядомых старонак у гісторыі Кобрыншчыны, відавочцам і ўдзельнікам якіх ён з'яўляўся.

Бой 17 верасня на заходняй ускраіне Кобрына

… Раніцай 17 верасня на заходняй ускраіне Кобрына завязаўся бой. Невядома, якім чынам тут апынуўся 83-ці пяхотны полк. Дзеянні пяхоты падмацоўваліся некалькімі лёгкімі палявымі гарматамі. Прыкладна такія ж сілы былі ў гітлераўцаў. На працягу ўсяго дня бой ішоў на палях незабудаванай тады паўднёвай ускраіны горада, цэнтрам якой з'яўлялася сядзіба маёнтка Губернія (цяпер парк імя А. В. Суворава). Абодва бакі па некалькі разоў адступалі і наступалі паміж каналам Боны і вуліцай Свярдлова. Пасля чарговага захопу Губерніі гітлераўцы расстралялі гаспадара маёнтка Зялінскага, дом спалілі.

Польскія салдаты панеслі вялікія страты, па неправераных даных, загінуўшых было некалькі соцень. Большасць былі забіты ўдарамі ў галаву: у палякаў не было шлемаў, шанцавага інструмента. Поле бою засталося за немцамі, у палякаў скончыліся боепрыпасы, полк пачаў адступаць на ўсход.

З цяжкімі думкамі засыналі ў тую ноч гараджане. Са страхам думалі яны аб фашысцкай акупацыі. А раніца прынесла неверагодную радасць. Па гораду з маланкавай скорасцю разнеслася вестка: мы не пакінуты на волю лёсу — з усходу часткі Чырвонай Арміі нясуць насельніцтву Крэсаў усходніх вызваленне. Паводзіны немцаў, здавалася, пацвярджалі гэтыя слухі. Акапаўшыся на заходнім беразе канала Боны, яны вялі сябе абыякава, зусім не ўмешвалісй ў справы гараджан, хоць і з'яўляліся на вуліцах па аднаму ці групамі.

Настаў перыяд поўнага безуладдзя

Прадстаўнікі польскай адміністрацыі або ўцяклі, або схаваліся ў. чаканні. Для недапушчэння магчымых грабяжоў група былых падпольшчыкаў КПЗБ прыступіла да стварэння атрадаў рабочай самаабароны. Іх ініцыятыву падтрымалі былыя вязні канцлагера Картуз-Бяроза. Ім удалося ўцячы ў час аднаго з налётаў нямецкай авіяцыі. Для ўзбраення атрадаў самаабароны выкарысталі зброю перапалоханых паліцэйскіх і турэмных наглядчыкаў, якія без супраціўлення дазволілі раззброіць сябе. У шматгадовай гісторыі Кобрына адкрывалася новая старонка.

kobrin1939 03Фота: праект «Пазнай Кобрын». Восень 1939 года. Кобрынскі атрад рабочай гвардыі

У Кобрыне з'явіліся новыя кіраўнікі пераважна з Міншчыны і Гомельшчыны

Дні праз два нас пазнаёмілі са старшынёй Часовага кіраўніцтва. Гэта быў каржакаваты рухомы чалавек сярэдніх гадоў, апрануты ў новенькую камандзірскую форму без знакаў адрознення і ў невялічкай пілотцы, якая смешна сядзела на буйной галаве. Ціт Фёдаравіч Субоцін, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, да гэтага займаў кіруючую пасаду на Гомельшчыне. Адначасова з ім з'явіўся яго памочнік Сцяпан Сяргеевіч Чэпік, які затым стаў першым рэдактарам paённай газеты «Труд». Хутка да іх далучыўся Міхаіл Афанасьевіч Амяльчэня.

reklamnik muzey08Кобрынскі ваенна-гістарычны музей

Затым у Кобрыне з'явіліся новыя кіраўнікі пераважна з Міншчыны і Гомельшчыны. Прозвішчы некаторых захаваліся ў памяці: Бродкін, Варанкоў, Глатман, Гоберман, Гуткін, Маеў. Цікава адзначыць і такі факт: у пачатку не было вызначана, куды ж адносіцца Кобрын — ці да БССР ці да УССР. Гэта тлумачылася тым, што ў Маскве вялася вострая барацьба па гэтаму пытанню. Потым аб гэтым адкрыта сказаў М. С. Хрушчоў актыву Брэсцкага абкома КПБ. Таму дакументацыя першых месяцаў вялася на украінскай мове. Гэтыя дакументы захоўваюцца ў Брэсцкім абласным архіве. З першых дзён пачалі паступаць заявы аб адкрыцці ў сельскіх школах выкладання на украінскай мове. У шэрагу месц, напрыклад, у вёсцы Кустовічы, такая школа некаторы час працавала.

 reklamnik muzey77Кобрынскі ваенна-гістарычны музей 

З першага дня перад новай адміністрацыяй паўстала мноства самых разнастайных пытанняў, якія патрабавалі неадкладнага вырашэння. Трэба сказаць, што тады, калі выключная большасць таварышаў, якія прыехалі з усходу, дзейнічала з вялікай аглядкай, Субоцін дзейнічаў рашуча. як таго патрабавала незвычайнасць рэвалюцыйнай абстаноўкі. У першыя дні калектыў Часовага кіраўніцтва днём і ноччу знаходзіўся на сваіх рабочых месцах забываючы аб сне і адпачынку. Выключнай працаздольнасцю і дзелавітасцю вызначаўся адказны сакратар Часовага органа ўлады мясцовы жыхар Дзмітрый Пятровіч Рафаловіч. 

Забеспячэнне гарадскога насельніцтва прадуктамі харчавання і таварамі першай неабходнасці

Перш за ўсё ўзніклі ўскладненні з забеспячэннем гарадскога насельніцтва прадуктамі харчавання і таварамі першай неабходнасці. Тым больш, што невялічкія мясцовыя пякарні працавалі з перабоямі. У сувязі з гэтым першапачаткова прыходзілася многае размяркоўваць паміж насельніцтвам па спісках. Адразу ўзнікла неабходнасць прыняць жорсткія меры супраць гандляроў, якія прыхоўвалГ тавары. Праўда, хутка прыватны гандаль з дапамогай непасільнага падаткаабкладання быў зведзены да нуля.

Натоўпы бежанцаў штодзённа прыходзілі ў Часовае кіраўніцтва

Для падтрымання грамадскага парадку і аховы дзяржаўнай маёмасці пад кіраўніцтвам львоўскага падпольшчыка Яўгена Раманавіча Ступа з актывістаў была створана Чырвоная гвардыя, якая знаходзілася на казарменным становішчы. Асабліва складаным быў лёс многіх польскіх бежанцаў. Натоўпы іх штодзённа прыходзілі ў Часовае кіраўніцтва, патрабуючы хутчэйшага вяртання ў родныя мясціны. Парадаксальна, што побач з палякамі вярнуцца за Буг пажадалі многія яўрэйскія сем'і, якія раней уцякалі ад Гітлера.

Сялянскія камітэты перадавалi канфіскаваныя землi, дзялілі ураджай i жывёл

У сельскай мясцовасці ствараліся сялянскія камітэты, якія вырашалі пытанні аб перадачы малазямельным канфіскаваных памешчыцкіх, царкоўных і асадніцкіх зямель. Яны ж дзялілі сабраны ў маёнтках ураджай, жывёл і сельскагаспадарчыя прылады.

kobrin rynok1917Фота: праект «Пазнай Кобрын»

Пры дапамозе немцаў у перыяд міжуладдзя значная частка багатых памешчыкаў і асаднікаў уцякла за Буг. Наладжвалася школьная справа. Тады як у адзінай на Кобрыншчыне сярэдняй школе, польскай платнай васьмігадовай гімназіі вучыліся 300 — 350 чалавек, у новым навучальным годзе колькасць вучняў перавысіла тысячу.

«Рэвалюцыя патрабуе ахвяр»

Вось яшчэ адзін характэрны момант тых дзён. З самага пачатку ў абароце заставалася польская грашовая адзінка, злоты. Паступова сталі з'яўляцда савецкія рублі, якія мірна ўжываліся са злотымі. І вось літаральна пасля таго, як насельніцтва атрымала зарплату ў злотых, гэтая валюта была аб'яўлена ануляванай. Памятаю, як да загадчыка народнай асветы Гобермана прыйшлі настаўніцы і са слязьмі пыталіся, на што ім жыць у будучым месяцы. Крыху разгублены Гоберман прамовіў: рэвалюцыя патрабуе ахвяр.

Рэканструкцыя Днепра-Бугскага канала

Праектныя арганізацыі Верхне-Дняпроўскага суднаходства рыхтаваліся да будучай капітальнай рэканструкцыі закінутага Днепра-Бугскага канала. Нягледзячы на выключна суровую зіму 1939—1940 гадоў, земляныя работы па пракладцы новага ўчастка канала вяліся ўдарнымі тэмпамі.

Арцелі, хаты-чытальні, раённая газета i Народны сход

Гарадскія рамеснікі розных прафесій аб'ядноўваліся ў працоўныя арцелі. Узнікалі галіновыя прафсаюзы. У вёсках ствараліся хаты-чытальні. Ужо ў канцы верасня выйшаў першы нумар раённай газеты «Труд». У кастрычніку пачалася шырокая падрыхтоўка да выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі, якія адбыліся 22 кастрычніка 1939 года. 28 кастрычніка ў Беластоку пачаў работу Народны сход, які выступіў з хадатайніцтвам аб уз'яднанні заходне-беларускіх зямель з Савецкай Беларуссю. Нечарговая сесія Вярхоўнага Савета СССР задаволіла гэтую просьбу.

kobrin1939 02Фота: праект «Пазнай Кобрын». Выбары ў народны сход Заходняй Беларусі 22 кастрычніка 1939 года. На Пралетарскім выбарчым участку горада Кобрына

У выніку раянавання на тэрыторыі Кобрынскага павета былі ўтвораны наступныя раёны: Кобрынскі, Жабінкаўскі, Дзівінскі, Антопальскі, Драгічынскі, Іванаўскі. Першым сакратаром Кобрынскага райкома КПБ стаў Аронаў, старшынёй райвыканкома — Таранаў.

Приглашаем посетить

УЗ «Кобринская центральная районная больница»

г. Кобрин, ул. Советская, 132
Телефон регистратуры: +375(29) 6-20-66 

График приема врачей-специалистов. Предварительная запись. Телефоны.

Компьютер+

г. Кобрин, ул. Ленина, 23 (бывший военторг)
+375(29) 526 96 65 мтс, тел/факс: +375(1642) 3 40 04

Продажа и покупка нового и б/у компьютеров. Обслуживание и ремонт. Настройка GPS

Нотариальная контора Кобринского района

г. Кобрин, ул. Интернациональная, 28. 
Тел.: +375(1642) 3-45-23, +375(1642) 3-83-81, +375(1642) 3-85-60, +375(1642) 4-41-58, +375(1642) 3-64-85

Совершение нотариальных действий.

Павильоны «Оптика»

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 68 (ТЦ «Алиса»), Тел.: +375(1642) 5-42-61
г. Кобрин, ул. Ленина, 23, 1 этаж (бывший Военторг). Тел.: +375(29) 226-56-50

Очки, оправы, контактные линзы, растворы, футляры

Магазины Кобринского хлебозавода

г. Кобрин, ул. Советская, 130. Тел. +375(1642) 4-21-92
г. Кобрин, пл. Матросова, 8. Тел. +375(1642) 2-22-98

Хлебобулочные и кондитерские изделия


Акции

Спецпредложения

Новинки

Приглашаем посетить

СКСтрейдтехнологии

Комплексные решения для строительства дома.
Тел.: +375 (29) 874-87-23 Кобрин, +375 (33) 66-174-66 Брест 

Строительные работы в Кобрине и Бресте. Монтаж кровли, ворот. Фасадные работы. Готовые лестницы, установка

РДУСП «Стравита»

г. Кобрин, пл. Свободы, 11 (2-й этаж)
Тел. +375(1642) 5-40-51, +375(29) 803-47-55 

Страхование жизни детей и взрослых, страхование дополнительной пенсии.

ЧП «Подступь» | Бетон

г. Кобрин, ул. Промышленная, 16.
Тел. +375(1642) 5-45-71, +375(29) 794-94-51

Бетон. Продажа и доставка гравия, щебня, песка строительного, гальки. Аренда спецтехники.

ГУ «Комплексная ДЮСШ Кобринского района»

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 60
+375(1642) 3-66-72, +375(1642) 3-69-56

Спортивные секции, бассейны, тренажерные залы, аренда спортивных объектов.
Гостевые номера, баня, сауна.

Пиломатериалы | Брус | «Дойч Трейдинг ИНК»

Пиломатериалы обрезные, необрезные, брус. Услуги по распиловке и строганию древесины. Оптовая и розничная продажа. Доставка.

Кобрин, ул. Никольская 64/1. Телефон: +375(29) 528-09-76

Кобрин Сити - новостной портал Кобрина