Глядзiце, як прыгожа: праект «Брэстчына этнаграфічная» пачаў дзейнічаць у Мастацкім музеі

28.02.2023 в 10:38
kobrincity.by

Выставачны праект «Брэстчына этнаграфічная. Пружанска-Камянецкі край» адкрыўся 24 лютага ў абласным Мастацкім музеі, працягне працаваць да 20 сакавіка. Аб выставе пiша zarya.by — аўтар Ірына Арлова, фота Валерыя Караля.

bresthyna etnografithnaya001

У фондах Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея назбіралася шмат самабытных прадметаў этнаграфіі, і першым было вырашана прадставіць майстроў Пружанска-Камянецкага краю. Тое, што стварае яго гісторыю. 

bresthyna etnografithnaya002

«Рабіць чалавека драўлянага нашмат складаней, чым жывога», – прызнаўся народны майстар з вёскі Стойлы Пружанскага раёна, аўтар «драўлянага народа» Мікалай Тарасюк падчас адкрыцця выставачнага праекта ў Мастацкім музеі «Брэстчына этнаграфічная. Пружанска-Камянецкі край». Прызнаўся з экрана. На вялікі жаль, энцыклапедыст беларускага сялянскага жыцця пайшоў ад нас у 2015 годзе. Пакінуўшы нам мудрасць пакаленняў і свае непаўторныя вырабы.

bresthyna etnografithnaya012

bresthyna etnografithnaya007

Раіса Баюра, майстар саломапляцення, прывезла свае работы таксама з Пружаншчыны. Больш за 20 гадоў яна адпрацавала на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў, а цяпер займаецца рамесніцтвам. Вырабы стварае з жытняй саломкі, бо, какжа, яна намнога мягчэйшая. Сама сее, сама і апрацоўвае матэрыял. Невялтічкія мудрагелістыя шкатулачкі, а таксама напольныя вазы і аб’ёмістыя сундучкі – зрабіць гэта ўсё для яе не праблема. Бо ствараецца з душой. Карыстаюцца попытам творы Раісы Васільеўны і ў Санкт-Пецярбурзе, дзе жыве сям’я сына.

bresthyna etnografithnaya004

bresthyna etnografithnaya008

Пазнаёміліся наведвальнікі выставы з традыцыйнымі касцюмамі Валкавыска-Камянецкага строю, унікальнымі двухасноўнымі дыванамі, выцінанкамі, ганчарнымі вырабамі, прадметамі быту. А таксама насалодзіліся абрадавымі песнямі ў выкананні таленавітых фальклорных гуртоў Пружаншчыны і Камянеччыны.

bresthyna etnografithnaya003

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што створана талентам і працалюбствам бацькоў, тое, што стварае нацыянальнае аблічча народа, ягоную душу і памкненні.

bresthyna etnografithnaya077

– Вы канешне ж не застанецеся абыякавымі да тых прадметаў, якія сёння прадстаўлены на гэтай выставе, да тых людзей, якія прадставілі гэтыя адметныя экспанаты, таму што яна прэзентуе нашую культуру, нашае народнае багацце. І увогулле гаворыць пра тое, што сапраўдныя корні нашай існасці і ёсць у вытоках народнай культуры, – адзначыў дырэктар Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Аляксей Міцюкоў. – Выстава прэзентуе нашу культуру, наша народнае багацце. І менавіта народная культура адрознівае адну нацыю ад другой. І мы не павінны забываць, адкуль мы. Памятаць традыцыі, шанаваць продкаў.

bresthyna etnografithnaya005bresthyna etnografithnaya010

bresthyna etnografithnaya009

bresthyna etnografithnaya006

bresthyna etnografithnaya011

 

Читайте также

Приглашаем посетить

ООО «ПринтСайд»

г. Кобрин, пл. Свободы, 11.
Тел/факс: +375(1642) 7-41-05, МТС: +375(29) 200-31-05

РУП «Белтелеком»

г. Кобрин, ул. Интернациональная, 30. Тел.: +375(1642) 9-21-30, 5-40-99

 Высокоскоростной интернет byfly. Телевидение ZALA. BELTELECOMShop.

Ритуал Мастер | Памятники в Кобрине

г. Кобрин, ул. Интернациональная, павильон №4.
Контакты: +375(33) 670-80-67, +375(44) 579-89-91.

Изготовление памятников и оград. Благоустройство мест захоронения: плитка, вазы.

Магазин «Коммунарка»

г. Кобрин, ул. Советская, 10-1
Тел. +375(1642) 2-47-97

Фирменный магазин кондитерской фабрики «Коммунарка»

Деревянные окна и двери от производителя | ОАО «Кобрин-Дизайн»

 

Кобрин, пер. Островлянский, 8а.
Тел. +375(1642) 9-20-57, +375(29) 796-98-87

Двери и окна из дерева в Кобрине, наличники, доборы, плинтусы, поручни, подоконники и многое другое.