Гости из немецкого города-побратима Ульцена посетили Кобрин

21.09.2016 в 12:20

Символическая стела с названиями городов-побратимов Кобрина давно стала неотделимой частью улицы Суворова. Есть в этом списке и немецкий город Ульцэн, хорошие отношения с которым поддерживаются уже четверть века. Недавно представители Ульцэна записали в копилку дружбы еще одну теплую встречу.

Сімвалічная стэла з назвамі гарадоў-пабрацімаў Кобрына даўно стала неадрыўнай частка вуліцы Суворава, ці “нашага Арбата”, як яе называюць кабрынчане. Ёсць у гэтым спісе і нямецкі горад Ульцэн, добрыя адносіны з якім падтрымліваюцца ўжо чвэрць стагоддзя. Нядаўна прадстаўнікі Ульцэна запісалі ў скарбонку сяброўства яшчэ адну цёплую сустрэчу.

У гэты раз у Кобрын прыехалі прадстаўнікі ульцэнскага таварыства германа-беларускага сяброўства Інгрыд і Дзітэр Шынкель, а таксама Крыста і Фрыдхель Меркенс. Пасля прыёму ў старшыні райвыканкама Аляксандра Зазулі госці наведалі СШ № 2, аддзяленне дзённага знаходжання і суправаджальнага пражывання для інвалідаў Кобрынскага ТЦСАН, Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці. Кожны візіт праходзіў у сапраўднай сяброўскай атмасферы і суправаджаўся памятнымі падарункамі.

%d0%b3%d0%be%d1%81%d1%82%d0%b8-%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%86%d0%b5%d0%bd


Не абышлася без іх і сустрэча, якая прайшла ў Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў, куды госці з Ульцэна прывезлі музычныя інструменты – электраарган, акардэон і гітару. У цырымоніі перадачы падарункаў прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. 

А ўжо праз некалькі хвілін атмасферу сустрэчы напоўнілі чароўныя гукі музыкі, для якой, як вядома, не існуюць ні межы, ні адлегласці. Можна быць упэўненымі: новыя інструменты знойдуць сваё месца ў арсенале кобрынскіх педагогаў і абавязкова ўнясуць свой уклад у творчае і эстэтычнае развіццё маленькіх музыкантаў.

Як неаднаразова адзначалі на працягу сустрэчы самі госці, Кобрыншчына нязменна аказвае на іх вельмі добрае ўражанне. У гэты раз крыніцай такіх станоўчых эмоцый сталі нашы дзеці і тая добразычлівая атмасфера, якая пануе ў школе.

У чарговы раз быў адзначаны і выдатны знешні выгляд нашага горада. Увогуле ж, як падкрэсліў на развітанне Дзітэр Шынкель, вельмі радасна, што паміж Кобрынам і Ульцэнам падтрымліваюцца такія адносіны, якія найлепшым чынам спалучаюць у сабе рысы добрага партнёрства і сапраўднага сяброўства.

Дзмітрый БЯЛОЎ vkobrine.by
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы ў Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў.
Фота аўтара.

 

Читайте также

Приглашаем посетить

ООО «ГАЛЕНАФАРМ»

г. Кобрин, ул. Ленина, 7-3; г. Кобрин, ул. 700-летия Кобрина, 73а-4.
Тел. +375(1642) 6-28-70; +375(1642) 3-05-49.

Магазин «Апартамент»

г. Кобрин, ул. Пушкина, 10.
Тел. +375(1642) 6-66-37, МТС +375(29) 229-49-27

Ворота, кровля. Двери и окна. Паркет, ламинат в Кобрине. Монтаж

РДУСП «Стравита»

г. Кобрин, пл. Свободы, 11 (2-й этаж)
Тел. +375(1642) 5-40-51, +375(29) 803-47-55 

Страхование жизни детей и взрослых, страхование дополнительной пенсии.

Кровля и кровельные работы в Кобрине | Будиол | BUDIOL

г. Кобрин, ул. Жукова, 14
Строительные материалы: +375(33) 911-30-03
Строительные услуги: +375(29) 728-89-70

Строительные материалы по низким ценам. Строительство домов, отделочные работы

Студия красоты и здоровья «SunFlower» | Солярий, массаж, шугаринг.

г. Кобрин, ул. Жукова, 14, тел.: +375(25) 729-72-29, +375(29) 727-70-04

Солярий, антицеллюлитный массаж, расслабляющий массаж, шугаринг.