Сейчас читают

Матушка из Кобрина оденет в вышиванку всех от мала до велика

25.08.2017 в 16:00

Рубашки с вышивкой сегодня в моде. Однако редко встретишь женщину в вышитой платье в рабочем кабинете. Уместным выглядит такой наряд на народном празднике. Платье-вышиванка также может быть актуальной и практичной, решила Марина Банифацьева из Кобрина. И взялась надевать дам в лен с орнаментом. Не придумаешь лучшего одежды в жару.

Вышыванкі сёння ў модзе. Аднак рэдка сустрэнеш жанчыну ў вышыванай сукенцы ў рабочым кабінеце. Дарэчным выглядае такі ўбор на народным свяце.

Сукенка-вышыванка таксама можа быць актуальнай і практычнай, вырашыла Марына Баніфацьева з Кобрына. І ўзялася апранаць дам у лён з арнаментам. Не прыдумаеш лепшага адзення ў спякоту.


Некалькі гадоў таму я ўбачыла на кіраўніку жанчыне адной культурнай структуры Брэстчыны касцюм, ад якога вачэй не адарваць. Кожны раз, сустракаючы яе на мерапрыемствах у гэтай сукенцы, захаплялася талентам майстрыхі: і з поясам яно добра, і без, а з камізэлькай — як завершаны народны касцюм. Прыгожа і практычна. З часам забылася імя майстрыхі, але, як аказалася, памяць мая не такая ўжо і дрэнная.

Нездарма кажуць, што думкі матэрыяльныя. Гэтая сукенка невядомымі шляхамі ўсё ж такі прывяла мяне да Марыны. Я знайшла цуда-краўчыху ў сацсетках. Неўзабаве сустрэліся ў яе майстэрні ў Кобрыне. Майстру складана чужому чалавеку паказаць сваю “святая святых”, але слова за слова, і Марына паклікала мяне за перагародку, дзе адбываецца крой адзення і стаіць вышывальная машына. Замест меркаванай гадзіны прагаварылі чатыры...

Марына рукадзельнічае ўжо 15 гадоў:

— Сваю першую прафесію — кравец індывідуальнага пашыву — атрымала школьніцай у навучальна-вытворчым камбінаце. Педагог Людміла Паўлаўна Краўчук тады казала, што заўсёды змагу абшыць сваю сям’ю. Але вучыцца на канструктара адзення не пайшла, пасля школы паступіла ў Мінскую духоўную семінарыю на рэгенцкае аддзяленне.

Там Марына сустрэла свой лёс — Андрэя Баніфацьева. Сёння айцец Андрэй — настаяцель Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы ў вёсцы Хідры Кобрынскага раёна. Марына, значыць, матушка. У іх двое дзетак — Павел і Сафія.

— Мы, можна сказаць, звязаныя, пашытыя адной ніткай. Андрэй — не толькі муж, бацька маіх дзяцей, сябар, але яшчэ і мой галоўны крытык і дарадца. Без яго я не адважылася б стаць рамесніцай, — прызнаецца Марына.

Калі ўжо першыя крокі ў рамястве рабілі разам з мужам-святаром, няма чаго здзіўляцца, што вывучалі перш за ўсё царкоўнае шыццё і вышыўку. Так Марына асвоіла майстэрства вырабу царкоўнага адзення, харугваў, плашчаніцы. Спачатку для мужа майстравала адзенне, у храм, дзе ён служыць, потым — на заказ. Сёння работы Баніфацьевай можна ўбачыць не толькі ў цэрквах Беларусі, але і ў праваслаўных храмах Расіі, Польшчы, Украіны, Германіі, Італіі, Канады, Эстоніі...

А першым “грамадзянскім” вырабам стала кашуля, якую таксама папрасіў пашыць святар.

Марына ўспамінае:

— Ён незвычайны чалавек. Займаецца зборам траў, яму хацелася мець кашулю ў народным стылі, вышытую палявымі кветкамі. У мяне атрымалася.

Чаму ў гэты “мадэльны рад” потым увайшлі сукенкі і спадніцы, цяпер разумееце? Першае: яны — атрыбут жаноцкасці. Другое: у іх закладзены сакральны сэнс. Нездарма ў праваслаўны храм парафіянак просяць прыходзіць у жаночых уборах.

Кроіць і шые Марына сама. А вышывае машынкай — крыжыкам, гладдзю. Вырабы з ажурнай вышыўкай рышэлье таксама ёсць у шафе майстрыхі.

— Худзенькім прасцей знайсці добрую сукенку, пасля 50-га памеру складаней. Вось я і вырашыла дапамагчы такім, як я. Зараз размерны рад пашырыла. Па цане таксама імкнуся дагадзіць усім. Калі заказваюць унікальную сукенку, каштуе яна нятанна. Але ёсць і бюджэтныя варыянты.

— Ці лёгка ацаніць сваю працу ў грошах? Наша грамадства, мне здаецца, яшчэ не гатова плаціць за ручную работу.

— Хочацца кожнаму дагадзіць, але, калі аддаваць за так, за што потым купіць тканіну, ніткі? Ёсць заказчыкі, якіх не цікавіць кошт, яны просяць стварыць унікальны вобраз. Для тых, хто абмежаваны ў сродках, я таксама шыю прыгожа.

— Вышымайкі, вышыванкі, народны касцюм... Як вырашылі аддаць даніну модзе вы?

— У нас была адна паездка, дзе трэба было паказацца ў народных касцюмах. Гадоў восем таму. Змайстравала, вышыла. Спадабалася. З’явіліся заказы. З гэтага пачалося маё разуменне беларускай вышыванкі. Сёння я сама нашу свае сукенкі. Муж — кашулі. Гэта лепшая рэклама.

— А дзеці?

Марына паказвае мне фатаграфію сына:

— Неяк Павел папрасіў вышыць яму кашулю пад пінжак у школу 1 верасня. Вярнуўся, распавёў, што хлопцы смяяліся. А ён ім адказаў: “Я ж беларус, я нашу беларускае, тым больш што мне кашулю мама пашыла”. Потым да мяне сталі прыходзіць яго аднакласнікі заказваць кашулі. І дачка на апошні званок у школу пайшла ў сукенцы з вышыўкай.

Тканіну Марына купляе на Аршанскім ільнокамбінаце. Па словах майстрыхі, якасць беларускага лёну выдатная, а вось ніткі для вышыўкі — з Расіі і Германіі:

— Мае рэчы можна мыць нават у пральнай машыне. Не паліняюць, не сядуць.

У творчым багажы майстрыхі сёння не толькі царкоўнае, жаночае і мужчынскае адзенне. Яна пляце паясы (дапамагае муж), асвойвае майстэрства баціку, робіць сувеніры ў народным стылі, сумкі з вышыўкай.

Гэтую незвычайную, абаяльную, сучасную жанчыну можна ўбачыць на многіх мерапрыемствах — на свяце вышыванкі ў Мінску, на “Славянскім базары” ў Віцебску, на “Мотальскіх прысмаках”... Марына заўсёды прывозіць работы, якія можна купіць. Уладальнікі арыгінальных рэчаў ад Баніфацьевай, а сёння і я ў іх ліку, у захапленні. Праўда, у нашых этнографаў і народных майстроў да машыннай вышыўкі стаўленне, скажам, не надта, ім ручную работу давай. Але хіба вышыўка машынкай выключае творчасць? За плячамі ў Марыны Баніфацьевай, якая і талент свой, і часцінку душы ўкладвае ў кожную сукенку, у кожную кашулю, — дзве персанальныя выставы, яны мелі вялікі поспех. Ці тое яшчэ будзе?

Марына сабрала арнаменты розных рэгіёнаў Брэстчыны. Пераносіць іх на свае вырабы. Сёе-тое прыдумляе сама, адаптуе да сучасных рэалій. І ніколі ў сваіх работах не паўтараецца.

Валентина Козлович sb.by

Приглашаем посетить

Магазин «Коммунарка»

г. Кобрин, ул. Советская, 10-1
Тел. +375(1642) 2-47-97

Фирменный магазин кондитерской фабрики «Коммунарка»

Кобринский филиал РУП «Брестское агентство по государственной регистрации и земельному кадастру»

г. Кобрин, пл. Свободы, 11.
+37529(1642) 4-64-64, +37529(1642) 3-83-29.

Сделки с недвижимостью, оценка, землеустроительные работы, архитектурные проекты.

Магазин «Фасад» | Окна и двери

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 68 (здание стоматологии)
Тел. +375(29) 222-08-58, +375(1642) 5-71-71

Окна и двери из ПВХ. Москитные сетки. Рамы раздвижные. Двери металлические и межкомнатные

Сеть магазинов «Смак»

г. Кобрин, ул. Южная, 3
Тел. +375(1642) 5-69-98, +375(1642) 3-86-19, +375(29) 728-27-20

Продукты питания. Бесплатная доставка комбикорма, сахара, муки.


Последние новости

Акции

Спецпредложения

Новинки

Приглашаем посетить

Английский язык. Подготовка к школе | Центр SMART

г. Кобрин, ул. Дружбы, 2 (здание «Эдельвейс»)
Тел. +375(33) 9-111-881

Английский для детей. Английский для взрослых. Подготовка к школе. Скорочтение. Коррекция почерка.  Творчество + эксперименты

Супермаркет «БУМ»

г. Кобрин, ул. Дзержинского, 68е
Тел. +375(1642) 4-38-31, МТС +375(33)303-30-34

Мебель для отдыха, садовая мебель, стройматериалы

СКСтрейдтехнологии

Комплексные решения для строительства дома.
Тел.: +375 (29) 874-87-23 Кобрин, +375 (33) 66-174-66 Брест 

Видеонаблюдение, домофонные системы, замки. Кровля, ворота, фасад, лестницы в Кобрине и Бресте

Happy House Constructions | Кобрин

г. Кобрин, ул. Пушкина, 8
Тел.: +375(33) 377-93-00, +375(29) 838-88-17, +375(33) 303-06-73

Металлоконструкции и металлоизделия, строительные работы, лофт и мягкая мебель, реализация металла, кузовной ремонт.

 

Системы безопасности «Сергион трейд»

Кобрин, ул. Дружбы, 2 (Гостиничный комплекс «Суворов»)
Телефоны: +375(1642) 56-888, мтс +375(33)388-28-28; velcom +375(29) 388-28-28.

Видеонаблюдение, видео и аудиодомофоны, охранная GSM сигнализация, пожарная сигнализация и система оповещения о пожаре, системы контроля доступа (СКУД)

Кобрин Сити - новостной портал Кобрина