Работы кобринчан были отмечены в Польше главными наградами

07.07.2016 в 10:15

Все главные награды в VI международном биеннале художественного творчества молодежи "Увлечения и таланты-2016" - статуэтки бургомистра г. Бельско-Подлясского "Золотая, серебряная и бронзовая палитра" в возрастной категории 16 - 20 лет получили Кобринчане - учащиеся Кобринского государственного политехнического колледжа.

Усе галоўныя ўзнагароды ў VI міжнародным біенале мастацкай творчасці моладзі “Захапленні і таленты-2016” - статуэткi бургамістра г. Бельска-Падляскага “Залатая, сярэбраная і бронзавая палітра” ва ўзроставай катэгорыі 16 — 20 гадоў атрымалі кабрынчане – навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Нагадаем, што ў красавіку польскай дэлегацыяй з Бельскага Дома культуры было адабрана каля 50 работ, выкананых у разнастайных тэхніках выяўленчага мастацтва.

IMG_5456

Вынікі конкурсу былі абвешчаны ў межах святкавання XXXVII Дзён Бельска-Падляскага з удзелам сардэчна запрошаных на свята нашых землякоў: намесніка дырэктара па вытворчым навучанні політэхнічнага каледжа Аляксандра Юшчука, надзеленага “на час” функцыямі дырэктара каледжа, і выкладчыкаў установы Ірыны Гулюты і Алёны Сіняк.

Абладальнікамі залатой, сярэбранай і бронзавай “палітры” сталі Валянціна Верамко, Юрый Любімаў, Аліса Шыманчык (адпаведна). Граматамі за творчасць былі ўзнагароджаны Людміла Сергіевіч, Камелія Архіпава, Ларыса Прылуцкая і Аляксандра Папова.


Варта адзначыць, што Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж заўсёды паспяхова ўдзельнічае ў разнастайных конкурсах і фестывалях, перамога ж у Польшчы, дзе спаборніцтва вызначалася вялікай колькасцю ўдзельнікаў, стала чарговым доказам таго, наколькі таленавітыя нашы землякі.


Абсалютная перамога каляджан вельмі ўразіла палякаў. За прафесіяналізм і творчую работу былі ўзнагароджаны граматамі вышэйадзначаная Ірына Гулюта і майстар вытворчага навучання Аксана Селівончык, якія падрыхтавалі пераможцаў. Дарэчы, у межах свята з удзелам педагогаў каледжа прайшлі майстар-класы для дзяцей і моладзі Польшчы.


Упэўненае і творчае выступленне навучэнцаў Кобрынскага політэхнічнага каледжа ў дадзеным фестывалі адкрыла ім новыя перспектывы. Ужо ў студзені наступнага года нашых землякоў ізноў чакаюць у Польшчы, каб пераняць іх вопыт у адлюстраванні навакольнага свету, на які, мы, беларусы, глядзім з вялікай пашанай і любоўю.

 

Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКУ: Васілій Дземідовіч (у цэнтры), Аксана Селівончык (другая злева), Ірына Гулюта (трэцяя справа) з пераможцамі. 

Читайте также

Приглашаем посетить

Станция техосмотра № 163 в Кобрине

Адрес: г. Кобрин, ул. Настасича, 17А (военный городок)
Телефон: +375(1642) 35-0-53

Стадион «ЮНОСТЬ»

г. Кобрин, ул. Суворова,41
Тел.: +375(1642) 3-68-94, +375(1642) 3-68-58, +375(1642) 2-18-92 

Футбольное поле. Теннисный корт. Спортивные площадки. Баня, бильярд.

Студия SPA «Art of SPA»

г. Кобрин, ул. Гастелло, 15 
Тел. +375(29) 292-10-67 

Spa-программы, кедровая бочка, релаксирующая программа.

Сауна в студии SPA «Art of Spa»

 

Кобрин, ул. Гастелло, 15
Тел.: +375(29) 292-10-67 

Мини-сауна «Кедровая бочка». СПА процедуры.

Натяжные потолки «Парус»

Кобрин, Брест, Жабинка, Высокое, Каменец и районы. Тел.: +375(29) 206-39-00

Натяжные потолки любой сложности. Помощь с дизайн-проектом. Большой выбор светильников, диодных лент, потолочных карнизов и др.