Жатва в ОАО "Городец-агро" обещает высокие результаты

01.08.2016 в 09:22

Несмотря на капризы природы, в ОАО "Городец-агро" уборка зерновых проходит практически непрерывно. Как отметил первый заместитель директора хозяйства Николай Веренич, фронт работы на нынешнюю жатву у них объемный и представлен 4790 гектарами зерновых, а потому терять время они просто не имеют права.  

Жніво паволі набірае абароты. І няхай у працэс іншым разам уносіць свае карэктывы надвор’е, спыніць яго рух яно не ў сілах. Нягледзячы на капрызы прыроды, якая то радуе гарачым сонцам, то, наадварот, студзіць халодным ветрам і праліўным дажджом, у ААТ “Гарадзец-агра” ўборка практычна не спыняецца.

IMG_8100

Як адзначыў першы намеснік дырэктара гаспадаркі Мікалай Вярэніч, фронт работы на сёлетняе жніво ў іх аб’ёмны і прадстаўлены 4790 гектарамі збожжавых, а таму марнаваць часу яны проста не маюць права. Асноўны акцэнт у гаспадарцы па традыцыі зрабілі на азімых культурах, значную частку з якіх складае жыта.

IMG_8115

Дарэчы, менавіта яго жалі ў час нашага прыезду. З 1300 гектараў, якія падлягаюць да ўборкі, па стане на 19 ліпеня было скошана 388. З яравых культур тут высеяны ячмень, авёс, пшаніца, якія таксама пачалі ўбірацца.

IMG_8163

Да жніва гарадзецкія аграрыі рыхтуюцца загадзя. Своечасова пачаць уборачную кампанію дазволілі як задавальняючы стан тэхнікі, а гэта 16 збожжаўборачных камбайнаў, так і настрой людзей. З года ў год шчыруе на жніве Сяргей Каташук.

IMG_8046

Вопытны механізатар ужо заняў перадавую пазіцыю ў нарыхтоўцы кармоў і, як заўважыў, змяншаць абароты не збіраецца. Сёлета з ім у адным экіпажы брат Мікалай, які змяніў на пасту яго сына Анатоля, што зараз праходзіць тэрміновую службу ў арміі.

IMG_8231

Добрыя прагнозы на статус “перадавіка” і ў камбайнера Аляксандра Заноўскага. На камбайне “КЗС 1218” на момант нашай размовы ён намалаціў 194 тоны збожжа. Штогод механізатар трапляе ў лік тысячнікаў, відавочна, што і сёлета традыцыя захаваецца.

IMG_8275

З неменшым энтузіязмам працуюць гарадчане на дапрацоўцы збожжа, якое ажыццяўляецца ў кругласутачным рэжыме на пяці збожжасушыльных комплексах і адной мабільнай устаноўцы.

IMG_8190

На варце якасці задзейнічаны 20 чалавек, кожны з якіх добра разумее высокі ўзровень адказнасці, у тым ліку за агульны збожжавы каравай рэспублікі.

IMG_8196

Што датычыцца апошняга, то дзяржзаказ для гаспадаркі ўключае 1870 тон збожжа.


Людміла Дубіна. vkobrine.by
Фота аўтара.

Читайте также

Приглашаем посетить

Агроусадьба «ВЕРОНИКА»

Кобринский р-н, деревня Борисово, ул. Центральная, 33 (дом с башней). 
Тел.: +375(29) 557-34-71, +375(29) 525-18-56

Проживание, питание,  досуг, праздники, детская площадка.

Пиломатериалы в Кобрине

Кобрин, ул. Первомайская, 137 Д – бывший завод ЖБИ.Тел.: +375(29) 201-42-02, +375(29) 205-60-25.

Пиломатериалы в Кобрине из хвойных пород различного сечения: балки, стропила, брусок, рейка и мурлат, доска (обрезная и необрезная), горбыль на дрова, опилки. Возможна доставка. Работаем с кредитами.

Студия SPA «Art of SPA»

г. Кобрин, ул. Гастелло, 15 
Тел. +375(29) 292-10-67 

Spa-программы, кедровая бочка, релаксирующая программа.

Агентство недвижимости Мариэлт в Кобрине

г. Кобрин, ул. Пушкина, д. 17-14
Агентство: +375 (29) 727-66-98

Купля-продажа, аренда и обмен недвижимости. Консультации.

Деревянные окна и двери от производителя | ОАО «Кобрин-Дизайн»

 

Кобрин, пер. Островлянский, 8а.
Тел. +375(1642) 9-20-57, +375(29) 796-98-87

Двери и окна из дерева в Кобрине, наличники, доборы, плинтусы, поручни, подоконники и многое другое.