Буслы і першыя ластаўкі вярнуліся ў Беларусь! Дадай свае назіранні на карту

27.03.2020 в 19:51

Падобна, што самая вясновая краіна сёння — гэта Беларусь: менавіта тут адзначана на сёння больш за ўсё назіранняў птушак-вестуноў «Жывой вясны». Усяго у розных краінах адзначана 500 такіх назіранняў. Першымі вясну на сваіх крылах нясуць нам белыя буслы. 

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ужо атрымала 281 паведамленне пра іх вяртанне ў Беларусь. Назіранняў вясковых ластавак пакуль яшчэ вельмі мала, так што калі вы іх бачылі, але не паспелі дадаць назіранне, то цяпер самы час!

Самага першага бусла заўважылі ў Брэсцкай вобласці яшчэ 18 лютага. На сёння гэтыя птушкі адзначаныя ва ўсіх абласцях Беларусі.

— Першых буслоў мы ўбачылі на перапынку з акна школы. Яны былі за 300 метраў ад нас, на двух слупах электраліній. Каля ручая знаходзіцца два гнязды, і ў адным з іх стаялі, размахваючы крыламі, як бы размінаючыся, буслы. Дзеці былі ў захапленні!» — расказвае Святлана Альшэўская з Брэсцкай вобласці.

На тэрыторыі нашай краіны вызначаюць тры віды ластавак: гарадскую, вясковую і ластаўку-зямлянку. 

20 сакавіка ўжо адзначаны прылёт першай вясковай ластаўкі, — кажа спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Сямён Левы. — Птушку ўбачылі Марына і Андрэй Абрамчукі на поўдні Маларыцкага раёна. Гэта вельмі рана. Звычайна яны вяртаюцца з Афрыкі ў красавіку. Халоднае надвор’е ў апошнія дні, верагодна, прымусіла першую ластаўку адляцець далей на поўдзень. Для харчавання ластаўкам патрэбныя насякомыя, якія лётаюць. Пакуль іх няшмат.

Акрамя вясковых ластавак, у першай палове красавіка павінны прыляцець зязюлі. Астатніх птушак-вестуноў вясны чакаем пазней: у пачатку траўня вернуцца ластаўкі-зямлянкі і свіргулі, у канцы траўня — шчуркі-пчалаедкі.

Складанне вясновай карты адна з асноўных актыўнасцяў «Жывой вясны». Чым больш назіранняў на карце — тым больш інтэнсіўным колерам зафарбаваная краіна. На карце можна пабачыць дынаміку таго, як птушкі нясуць нам вясну.

Як дадаваць назіранне?

Раскажы дзеткам, што мы чакаем буслоў, ластавак і іншых вестуноў вясны, каб яны паведамілі табе, калі ўбачаць першую птушку. Занясі гэтае назіранне зручным для сябе спосабам: на сайце «Жывой вясны» пры дапамозе формы «Дадаць назіранне»

Апісаць сваё назіранне ў суполках кампаніі ў сацыяльных сетках Facebook і Вконтакте.

Зладзь экскурсію з дзеткамі да першага гнязда бусла, занятага птушкамі ў вёсцы ці горадзе сёлета, таксама занясі гэтае назіранне на сайт ці ў сацсеткі.

Прачытаць апісанне птушак і паслухаць іх галасы можна на сайце АПБ або ў мабільным вызначальніку Ptushki.

Таксама ў межах кампаніі ў розных краінах ладзіцца шмат экскурсій і назіранняў за птушкамі, прэзентацыі і экалагічныя гульні ў школах. Ты можаш далучыцца да мерапрыемстваў свайго рэгіёна ці арганізаваць уласнае!

Кампанія праходзіць сёлета пад тэмай “Як быць добрым птушкаром?” Публікуй свае адказы на гэтае пытанне ў сацсетках з хэштэгам #жываявясна2020!

Далучайся да вясновых назіранняў за прыродай і птушкамі разам з «Жывой вясной»!

 

Источник: ptushki.org

 

Читайте также

Приглашаем посетить

Агроусадьба «Таёжные тропы»

Кобринский район, д. Селец, ул. Трудовая, 1
Тел.: +375(29) 724-79-20

Отдых за городом. Русская баня на дровах, природный водоём, мангал, караоке.

УЗ «Кобринская центральная районная больница»

г. Кобрин, ул. Советская, 132
Телефон регистратуры: +375(29) 6-20-66 

График приема врачей-специалистов. Предварительная запись. Телефоны.

Студия красоты и здоровья «SunFlower» | Солярий, массаж, шугаринг.

г. Кобрин, ул. Жукова, 14, тел.: +375(25) 729-72-29, +375(29) 727-70-04

Солярий, антицеллюлитный массаж, расслабляющий массаж, шугаринг.

«СТС-Стиль» | корпусная мебель по индивидуальным заказам

г. Кобрин, ул. Первомайская, 151/1 (напротив Льнозавода)
Телефон: А1 +375 (44) 578-55-85

Корпусная мебель из ЛДСП по индивидуальному заказу. Мебель для спальни из массива дерева. Кровати с мягким изголовьем. 

Магазин «ПОРТАЛ» | Двери и Окна

г. Кобрин, ул. Матросова, 14.
Тел. +375(29) 722-53-89 

Двери входные и межкомнатные. Окна ПВХ. Сантехника